Понедельник, 31.07.2017 07:43
Адкрыў у сабе Мацейка дар,
Малюнак Юліі Давыдавай
Што ён выдатны гаспадар.
Глядзіць, каб пылу не было,
Каб чыстым стала ў шафе шкло.
За ім дзядуля назірае,
Як ён свой столік прыбірае
І складвае ў шуфлядку ... Далей
|
Мацейка-гаспадар
Напарстачак
Пятница, 28.07.2017 06:39
Малюнак Юліі Давыдавай
Аднойчы ў парку першакласніца Таня гуляла з сяброўкамі ў хованкі.
Нешта зашамацела побач. Дзяўчынка прыгледзелася. Да яе выпаўз руды, з рэдкай поўсцю звярок. Ён быў з напарстачак. “Трэба ... Далей
|
Усе фарбы “Вясёлкі”
Четверг, 27.07.2017 08:32
Пятро ДРАЧОЎ (1937 – 2005) – беларускі графік, спецыяліст па гістарычнай рэканструкцыі. Больш за дваццаць гадоў супрацоўнічаў з
Пятро Драчоў
“Вясёлкай”.
Бацькі загінулі ў вайну, а яго з сястрой адправілі ў розныя ... Далей
|
Скарына ў Празе
Среда, 26.07.2017 07:27
Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга (старонкі, эпізоды з аповесці)
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Чаму першадрукар выбраў Прагу?
Адсюль можна было наладзіць сувязь з такімі цэнтрамі еўрапейскага кнігадруку, як Нюрнберг, Аўгсбург, ... Далей
|
Магіла льва
Вторник, 25.07.2017 07:35
Паэма
(З народнага падання)
I
Нам продкаў кемкасць захавала
Шмат весцяў дзіўных з быўшых год,
Хоць гэтых весці ўжо нямала
Ў няпамяць кінуў сам народ.
Усё ж яшчэ штось засталося
Унукам з прадзедаў жыцця...
Няхай жа гэтыя калоссі
Мінуць скаранне ... Далей
|
Першая кніга
Понедельник, 24.07.2017 07:15
Дзеці ў шэдэўрах мастацтва
– Вераніка, ты напісала пра сваю першую кнігу?
– Татачка, мама абяцала праверыць, можаш і ты, калі хочаш, – адказала дзяўчынка.
– Дачушка, вельмі хачу, але мы дамаўляліся, што ... Далей
|
Хто і як мыецца
Пятница, 21.07.2017 13:39
КОТКА
Вось якая наша котка
Прыгажуня і варкотка,
Мыцца язычком і лапкай
Сядзе зручна на канапку.
ЖАРАБЯТКА
Засвяціла зараніца,
Жарабятка ў луг імчыцца –
Разам з мамай раніцай
У расе купаецца.
КРАКАДЗІЛ
Паглядзі, вунь алігатар,
Пакупацца ён аматар.
Ты ў цянёчку над ракой
Толькі ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара П
Четверг, 20.07.2017 07:34
Малюнак Анастасіі Гарбуновай
Буся з пеўнем сябравалі,
Разам словы з П шукалі.
Певень кажа: “Ў хаце нашай
Ёсць падстрэшак і паддашак,
Пяць прыступак да парога,
Печ, паліцы і падлога.
Тут – падмурак і парэнчы,
А за плотам ... Далей
|
Адкуль кашаль
Среда, 19.07.2017 07:28
Малюнак Вольгі Броўкінай
Цікавая кніга “Аліса ў краіне цудаў”. Аленка ўважліва слухала, слухала і раптам шморгнула ў залу, ухапіла там цукерку.
Бацька чытае. Наташка, госця наша, захоплена слухае. Аленка ласуецца цукеркай. ... Далей
|
Вершы на памяць
Вторник, 18.07.2017 13:19
Тадзіяна КЛЯШТОРНАЯ
Ветлівыя словы
КАЛІ ЛАСКА, ДЗЯКУЙ,
ДОБРЫ ДЗЕНЬ –
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.
Я таксама буду
Імі даражыць:
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.
Іван ГУРБАН
Цюльпан
У гародчыку цюльпан
Напарфуміўся, як пан.
Рады сам сваёй красе,
Добры нам настрой нясе.
Яўген МІКЛАШЭЎСКІ
Улетку
Тут у садзе ... Далей
|
Салодкія загадкі
Понедельник, 17.07.2017 08:15
Малюнак Валянціны Чэпік
Ласунак жаданы ў спякотныя дні –
Ад Дзеда Мароза яго карані.
Бо сонца не любіць. Без холаду гіне.
Шмат з’еў – і адкрыта дарога ангіне.
(Марожанае)
Бывае ён чорны, малочны і горкі,
З ... Далей
|
Як навучыцца вымаўляць “Р” не горш за тыгРРРА?
Пятница, 14.07.2017 08:54
Урокі Бусі
– Кля-кля, пРРРывітанне! ПаўтаРРРы? АтРРРымалася “пЛЛЛывітанне”? Не бяда! Хочаш РРРыкаць як тыгРРР? Слухай, што тРРРэба РРРабіць.
1.
Давай умацуем твой язык.
а) Моцна-моцна прыцісні кончык языка да нёба і пакусвай яго, але ... Далей
|