Пятница, 28.04.2017 07:08
Зараз, калі “Вясёлка” святкуе сваё 60-годдзе, мы пазнаёмім вас з лепшымі творамі “Каласавічка”. Гэта рубрыка для дашкольнікаў, якую мы вялі на старонках нашага часопіса-юбіляра да з’яўлення “Бусі”.
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ
Укалола лялька ножку,
Клічуць ... Далей
|
Каласавічок
Вершы Васіля Віткі
Четверг, 27.04.2017 06:28
Есць і ёсць
Што есць госць?
Есць, што ёсць.
А што наша госцейка?
Есць, што ёсцейка.
Няхай
Абняхаяў Няхай:
Усё – няхай ды няхай.
Яму торбу з пірагамі,
Яму чорта з рагамі,
Што ні дай –
Няхай.
Уцеха
Дзед уцехаю жыве
І ганарыцца славаю.
Тры ... Далей
|
Кій
Среда, 26.04.2017 10:21
Малюнак Кацярыны Білан
У алфавіце І служыла злучнікам. Злучала літары. Складвала з іх словы.
Аднойчы А, І, Б сядзелі на коміне. Ды раптам А ўпала, Б прапала. Засталася І. Сумна стала, ... Далей
|
Хyдapлявaй дзяўчынкaй бялявaю…
Вторник, 25.04.2017 13:11
Хyдapлявaй дзяўчынкaй бялявaю
Я pacлa ў глyxiм мяcтэчкy,
Дзe cпявaлicя пecнi cлaўныя,
Дзe cxiлялicя вepбы нaд pэчкaй.
Я любiлa мaтyлю cтpoгyю
I няcтpoгaгa бaцькy з вycaмi,
I ў пaлocкi cyкeнкy нoвyю,
Штo кyплялi ў paённaй кpaмe...
I нa ... Далей
|
Вершы Міколы Чарняўскага
Понедельник, 24.04.2017 07:45
Міла мыла…
Міла ўранку
Рукі мыла,
Біў струмень бруіста.
А пасля рашыла Міла
Вымыць мыла чыста.
Мыла Міла
Мыла, мыла,
Цёрла ўвішна, шустра…
Ой, куды ж прапала мыла?
У далоньках – пуста!
Яблык
Што за яблык –
Дзіва, мёд!
Ён свіціцца навылёт!
Пальцам стукнеш –
Ён ... Далей
|
Едзе слон…
Суббота, 22.04.2017 10:27
Слон
Здзівіць задумаў свет –
Ён
Купіў веласіпед.
Гэта ж трэба,
Гэта ж трэба,
Слон купіў
Веласіпед!
Светафор
Чырвоным вокам
Пазірае грозна ўслед.
Зараз асяцрожна,
Дзеці,
Слон купіў
Веласіпед.
Іван БУРСАЎ
Пераклад Рыгора Барадуліна
(№ 8, 1968) ... Далей
|
Як дыназаўрык Гаруша знайшоў сябра
Пятница, 21.04.2017 10:14
Па горнай сцяжынцы ішоў і размаўляў сам з сабою дыназаўрык Гаруша: “Я адзін-адзінюткі. І чаму ў мяне няма сяброў? Я ж мілы, добры дыназаўрык, а скура мая пераліваецца, як вясёлка”. ... Далей
|
Святочныя пажаданні «Вясёлцы»
Четверг, 20.04.2017 12:39
Казімір КАМЕЙША
Год спяшаецца за годам.
І пагодным днём, і золкім
Хай нас радуе заўсёды,
Грэе, свеціць нам “Вясёлка”
Мікола МАЛЯЎКА
Пад вясёлкай ты, “Вясёлка”,
Прыгажэеш з году ў год,
І ў тваім суквецці сёння
Яркіх колераў –
ПЯЦЬСОТ.
Віктар КАРАМАЗАЎ
Ёсць ... Далей
|
Апалон і яго прынцэса
Четверг, 20.04.2017 10:11
Крышку пра кніжку
У вядомай дзіцячай пісьменніцы Алены Масла выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” новая казка “Мяне завуць Лахнэска”. У кнізе, якую цудоўна аздобіла мастачка Аксана Аракчэева, расказваецца гісторыя сяброўства апалоніка ... Далей
|
“Вясёлка” заўсёды са мной!
Среда, 19.04.2017 12:35
Мой лепшы сябар
Я люблю “Вясёлку”. Там надрукаваны самыя лепшыя казкі, вершы, апавяданні. “Вясёлка” аднойчы мяне выратавала. Я вярталася позна ўвечары дахаты, у мяне быў з сабой свежы нумар часопіса. Раптам ... Далей
|
Кулі-гулі
Среда, 19.04.2017 06:53
Вы не бачылі, не чулі,
як мы з братам разгарнулі
ў нашай хаце кулі-гулі?..
Мы ўсё-ўсё перакулілі,
уваход загарадзілі,
каб ніхто ўвайсці не мог…
А тут мама на парог:
“Ой, чаго ж вы нарабілі!
Вунь люстэрка мне пабілі,
грабянцы ... Далей
|
Певень
Вторник, 18.04.2017 09:49
Малюнак Кацярыны Горыд
Каля Царскага гасцінца
Небяспечна паявіцца:
Там разбойнік з грабянём
Усё цікуе ноччу й днём:
Напалохаць, закрычаць
Ды гадзіннік адабраць!
Бо нашто гадзіннік людзям!
Лепшы з Пецькі самы будзе!
Скукарэкаць восем-пяць!
Поўнач, поўдзень паказаць!
Можа, поўнач – ну ... Далей
|