Четверг, 5.01.2017 14:11
казка
Зрабіў градку пад рабінай, утыркнуў літару Р, прыгаворваў:
– Расці, Р! Радуй Рому! Раса-расіца, аброшвай Р. Ветрык-вятрыска, абветрывай Р. Промні-праменьчыкі, абагравайце Р.
І вырасла на градцы рэкордная рэпка.
Трэба вырваць рэпку. Рабінзон Рома ... Далей
|
Рэпка
Справы на стагоддзі
Среда, 4.01.2017 08:00
Скарбы Нясвіжскага замка
– Сяргей Уладзіміравіч, калі ласка, вельмі-вельмі хочацца сёння пабачыць і Збройную, і Паляўнічую залы, і я зусім не стамілася, – пачала прасіцца малодшая сястрычка Янкі. Усе прысутныя падтрымалі ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара М
Вторник, 3.01.2017 07:03
М
Разам з Бусем назавем
Словы з пачатковай М.
Муляр моцны мур кладзе,
Морква на градзе расце.
Махавік схаваўся ў мох,
Каб ніхто знайсці не змог.
Мітуслівы матылёк
Сеў на мулкі матузок
І глядзіць: паблізу млына
Есць мядзведзь з куста маліны.
А маланка зажахала –
Ўсіх у сховы разагнала.
Тэкст Святланы БОГУШ
Іншыя літары рубрыкі "Бусеў слоўнічак"
... Далей
|
Загадкі
Понедельник, 2.01.2017 07:20
* * *
Хто марудна і павольна,
Але ўпарта і няўмольна,
Усё рэжа без нажа?
Гэта – рыжая…
(Іржа)
* * *
Птах папяровы, не ручны,
А ў рукі мне даецца.
Ляжа ў месцы спаць адным,
А ў другім пасля ... Далей
|
Калыска ў Вязынцы
Воскресенье, 1.01.2017 07:44
З аповесці-казкі “Закаханы трэцякласнік”
Калі шчыра, то Алеся і Толік не хацелі пакідаць чароўную Нарач. Яны гатовы былі прасядзець усе канікулы каля возера, каб толькі сустрэцца з царом Вугром. Цікава, што ... Далей
|