Суббота, 31.12.2016 13:59
Буся ляцеў над Мінскам. Пачыналася завіруха. Дзе схавацца? Раптам, недалёка ад цырка, у адным з дамоў, убачыў, як нехта яму памахаў і адкрыў акно, маўляў: ляці сюды!
Куды ж гэта Буся ... Далей
|
Хто жыве ў Музеі дзяцінства?
Ліс
Пятница, 30.12.2016 12:34
Выправіўся аднаго разу жыхар вёскі Мокрава Міхась “на паляванне”. Стрэльбу не браў. Паляванне ў яго своеасаблівае. Яшчэ ніколі ён не прыносіў ні аднаго трафея: шкадуе жывёлу. А тут, у пойме ... Далей
|
Вершы Алесі Панцак
Четверг, 29.12.2016 13:31
Зебранятка
Зебранятка захварэла,
П'е антыбіётыкі,
А ў суботу не хацела
Абувацца ў боцікі.
Бегла босае па траўцы,
Тупала па лужынах,
А цяпер сядзіць на лаўцы,
Выглядае спуджана.
Пашкадуем Зебранятку,
Пачастуем мёдзікам
І не будзем адмаўляцца
Абувацца ў боцікі!
Купаемся
Лісы ў лазні лапкі мылі,
Спінкі ... Далей
|
Белы вярблюд
Среда, 28.12.2016 10:27
Ноч усю завея
Чаравала тут,
І ля самых весніц
Ён ляжыць, вярблюд.
Ды не аднагорбы,
Не маленькі, не –
Два гарбы, як торбы,
На яго спіне.
Дружбакі прыбеглі
Паглядзець на цуд:
Ён яшчэ і белы,
Гэты наш вярблюд.
Будзім – не разбудзім,
Ды ... Далей
|
Цікавінкі ад Бульбіка і Журавінкі
Вторник, 27.12.2016 07:24
16. САРОКА КЛЁКА КРЫЎДУЕ І МАЎЧЫЦЬ
Сарока Клёка лятае высока, бачыць далёка. А думаць зусім не прывучаная. У яе не навіны атрымліваюцца, а плёткі. Для сарокі галоўнае – першай нешта новенькае ... Далей
|
Варона і Чыж
Понедельник, 26.12.2016 07:23
Байка
Прыгода гэтая не так даўно была.
К чыжу (а сілы ён, як ведама, не мае)
Варона прыступае:
“Скажы, ці я падобна да арла?”
I бачыць чыж – з варонаю не жарты,
A ўласны хахалок чаго-небудзь ... Далей
|
Вершы на памяць
Пятница, 23.12.2016 13:02
Алена КОБЕЦ-ФІЛІМОНАВА
Навагоднія госці
Хутчэй вароты адчыняйце,
Гасцей жаданых сустракайце,
З ласункамі
І падарункамі
Прывезлі нам вялізны воз
Снягурачка і Дзед Мароз.
Вера ВЯРБА
Калыханка
Хоць мароз трашчыць на ганку,
Цёпла ў нашай хаце.
Я спяваю калыханку
Сваёй ляльцы Каці.
Данута БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА
Сані
Дзіва-сані
Сталі самі.
Хто паспеў,
Той ... Далей
|
Валярына Кустава. Вершы
Четверг, 22.12.2016 14:10
Бярозка
Стаіць бярозка белая
Каля майго вакна.
Ёй холадна і жудасна:
Маленькая яна.
Вакол яе мяцеліца
Свой карагод вядзе
І звірухай белаю
Сняжынак круг ідзе.
А з неба кроплі белыя
Ляцяць кудысьці ўніз,
Спяшаюцца, нясмелыя,
Ў зімовай цішыні.
Зорачка
Свячу я на небе,
Палаю вагнём
І ... Далей
|
Сон
Среда, 21.12.2016 10:11
Дрэмле кот на падваконні,
Прытаміўся сёння ён.
Спіць і сніць, напэўна, соня,
Штось кацінае, сваё.
Цёпла ў хаце і ў каморцы.
Склаў вяночкам крылы птах.
Мыш не варухнецца ў норцы,
Каб не разбудзіць ката.
За акном зіма сваволіць,
Цішыню ... Далей
|
П’еса
Вторник, 20.12.2016 08:07
Лексіка, арфаграфія, пунктуацыя аўтараў захаваны
Дзеючыя асобы:
Францыск Скарына
Вучань
Вучаніца
Францыск Скарына.
Марыў калісьці я – Францыск Скарына –
Ціснучы кнігі на мове бацькоў
Роднаму люду ў роднай краіне
Зрабіць даступнай мудрасць вякоў.
Каб наш народ да ... Далей
|
Зімовыя малюнкі
Понедельник, 19.12.2016 12:53
Паглядзі, як пушыста мароз
Накладае шаўковыя шаты
На галінкі таполяў, бяроз,
Што стаяць ля вакна маёй хаты.
Акаваў ён у крыштальную сталь
Усё прыволле заснуўшай вады;
То ж мастак, чарадзей і каваль
Свае ўзоры кладзе на зямлі.
Як ... Далей
|
Артысты і казачнікі
Понедельник, 19.12.2016 08:49
Лепшыя казачнікі – дзеці. У гэтым упэўніліся супрацоўнікі нашага часопіса, калі сустрэліся 2 кастрычніка з вучнямі 10-й гімназіі г. Маладзечна. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыехалі на экскурсію ў музей “Вясёлкі”. Дзеткі ... Далей
|