Вторник, 15.11.2016 10:00
З аповесці-казкі “Закаханы трэцякласнік”
Казачнік задаволены. Яго пасажыры ніколі не скардзяцца на стому, не вельмі сумуюць па дому. Ім хораша ў вандроўцы. Заўсёды вясёлыя, з настроем пераадольваюць любыя адлегласці.
Вось зараз “Опель” ... Далей
|
На ліфце ў падзямелле
Вершы Раісы Баравіковай
Понедельник, 14.11.2016 08:00
ЖЫРАФА
Зноў жырафа на абцасах
Носіць поўны кубак з квасам,
І ў жырафы ўсюды плямы,
Хоць бярэ фартух у мамы.
МУЛЬЦІК
У акно глядзіць Дануся:
“Што ж там дзеецца на вулцы?”
А за ёю сочыць Буся,
Думае, што гэта ... Далей
|
Казачны замак
Пятница, 11.11.2016 10:18
Скарбы Нясвіжскага замка
– Які велічны і прыгожы будынак з чырвонай цэглы! Замак выглядае па-еўрапейску элегантна, — у захапленні сказала мама Янкі.
– Так, ён сапраўды ўражвае і зачароўвае сваёй прыгажосцю. Звычайна ... Далей
|
Цікавінкі ад Бульбіка і Журавінкі
Четверг, 10.11.2016 08:00
14. Як трытон Харытон зрабіўся філосафам
Рачная плынь хутка несла батыскаф, а Лупыдра ўсё адно плыла наперадзе: выдатная плаўчыха выдра!
Бульбік і Журавінка, прыляпіўшыся да ілюмінатараў, пільна ўглядаліся ў падводнае жыццё. А ... Далей
|
Куды падзеўся верабей?
Среда, 9.11.2016 13:06
Куды падзеўся верабей?
Яшчэ нядаўна па двары
З падскокам ён маршыраваў,
Лятаў завысака ўгары.
На гольцы вішні пасядзеў,
Пачысціў шэры сурдучок.
І вось зляцеў кудысь з двара.
Мо ў хмыз падаўся да сарок?
Там, кажуць, свежых шмат навін
Рачных, ... Далей
|
Вясёлыя прыгоды Рысачкі
Вторник, 8.11.2016 10:03
Прыгажуня-восень радавала сонечным надвор’ем. Дрэвы апранулі новае рознакаляровае адзенне. Пяшчотная бярозка стала вельмі падобнай да зачараванай князёўны. Клён нагадваў казачнага волата. Пад подыхам ветру лісцікі саскоквалі з галінак дрэў і ... Далей
|
Фінансы ад А да Я. Літары Т, У і Ф
Понедельник, 7.11.2016 05:59
Школка Грошыка
Т. Тайна банкаўская. Тайна ўвогуле – сакрэт, тое, што мы можам расказаць толькі самаму блізкаму сябру. Банкаўская тайна – гэта калі банк захоўвае ад іншых звесткі аб усіх аперацыях ... Далей
|
Сямейнае чытанне
Пятница, 4.11.2016 06:56
Сяргей Грахоўскі жыў паводле запавету Якуба Коласа: працуй кожны дзень, пішы – толькі тады цябе чакае поспех. Вялікая працавітасць дапамагла Грахоўскаму даволі хутка стаць вядомым беларускім пісьменнікам. Яго вершаваная казка ... Далей
|
Маша і дожджык
Четверг, 3.11.2016 08:12
Сядзіць Маша каля акна. Спявае сумную песеньку. Сама прыдумляе мелодыю і словы.
До-ожджык, до-ожджык, ідзі-і спа-аць,
Да-ай у па-арку па-агуля-яць.
А дожджык не слухае Машу. Сам разгуляўся. Барабаніць у шыбіны.
Перабірае струменьчыкамі лісце на ... Далей
|
Гром
Среда, 2.11.2016 07:15
Зашумеў над вёскай гром,
Страсянуў усё кругом.
Вось каб мне яго злавіць
Ды ў бубен пасадзіць.
Бубен грукаў бы, як гром,
На ўсю вёску:
– Бам! Бум! Бом!
Іван МУРАВЕЙКА ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Л
Вторник, 1.11.2016 10:00
Л
Напісаў аднойчы ліст
Бусю рыжы добры ліс:
“Дружа, можаш растлумачыць,
Што ўсе словы тыя значаць?
Луста, лесвіца, лупіна,
Лопух, лоўж, ліхтар, лагчына,
Ластаўка, люстэрка, лялька,
Лічба, лыжка, ложак, лаўка”.
Буся слоўнічак дастаў –
І адказ намаляваў.
Ліс удзячны, пакрысе
Вывучае словы ... Далей
|