Понедельник, 15.02.2016 07:15
Натамілася сонца. Ідзе на спачын.
Пад паветку сабраліся дзеці.
І задумліва-клопатна кожны маўчыць,
Цень трывогі на тварах не сцерці.
Так прайсці не магла. Узяла інтэрв’ю,
І адказы мяне ўскалыхнулі.
Кожны выказаў клопат і мару сваю –
Небяспеку ... Далей
|
Дарункі дзецям
Першае знаёмства з Радзівіламі
Пятница, 12.02.2016 08:18
Скарбы Нясвіжскага замка
Сонейка ярка свяціла, але цеплыні не адчувалася. У машыне, якая рухалася ў бок Нясвіжа, прыемна і камфортна.
– Мама, слухай, а чаму мы раней не ездзілі ў Нясвіж?
– Не было ... Далей
|
Кліча вышыня
Четверг, 11.02.2016 08:14
Я да зор
У сне лятаю.
Касманаўтам
Быць жадаю.
Пабываў
З сястрою Верай
Ноччу ў сне я
На Венеры.
А сягоння
Я прысніў,
Што на Марсе
Я пабыў.
Віктар КУДЛАЧОЎ
З рускай мовы пераклаў Паўлюк Прануза ... Далей
|
Фінансы ад А да Я. Лiтара А
Среда, 10.02.2016 08:08
Сябры! Увесь мінулы год “Вясёлка” друкавала аповесць-казку Уладзіміра Ліпскага “Грошык і таямнічы кошык”. Па вашых водгуках рэдакцыя зразумела, што вам спадабаліся чараўніцтвы Грошыка. Цяпер ён задумаў правесці ўрокі па асвеце ... Далей
|
Уладзiмiр Лiпскi прэзентуе сваю новую кнiгу!
Вторник, 9.02.2016 10:03
12 лютага 2016 года ў 12.00 на галоўнай пляцоўцы БелЭКСПА (пр. Пераможцаў, 14) у межах XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца прэзентацыя часопісаў “Вясёлка” і “Буся”. Прадстаўляе выданні галоўны рэдактар, ... Далей
|
Лялькі-марыянеткі
Вторник, 9.02.2016 08:05
У “Музеі дзяцінства” мы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця лялек-марыянетак. Яны сустракаюць вас на ўваходзе ў музей і на “Лесвіцы клоўнаў”. Бравы салдат Швейк і Пінокіа прыехалі ў Беларусь ... Далей
|
Зямля мая
Вторник, 9.02.2016 07:10
Зямля мая азёрная –
Рабіна за акном,
Крынічка ціхамоўная,
Гасцінны ветлы дом.
Іду жытнёвай сцежкаю –
Мне звоняць жаўрукі,
Блакітнаю усмешкаю
Вітаюць васількі.
Ты працаю славутая,
Карміцелька зямля.
Цярплівая, пакутная,
Ты назаўжды мая.
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ ... Далей
|
Футбол у заапарку
Понедельник, 8.02.2016 08:02
Бачыў я: у заапарку
Летнім днём пад сонцам яркім
Два сланы ў футбол гулялі,
Гол за голам забівалі.
Левай, правай – хто як мог.
Бегалі – не чулі ног.
Насмяшылі гледачоў –
Растапталі сто мячоў.
Віктар КУДЛАЧОЎ
З рускай ... Далей
|
Выйграй бiлеты на выставу “Калыханцы-35!”
Пятница, 5.02.2016 15:28
Учора ў Мiнску адкрылася выстава “Калыханцы-35!”. Прапануем вам схадзiць туды бескаштоўна! Але для гэтага вы павiнны лепш за iншых выканаць адно з заданняў:
- Напiсаць верш на беларускай мове пра "Калыханку", ... Далей
|
У Мінску адкрылася выстава “Калыханцы-35!”
Пятница, 5.02.2016 15:15
Учора а 17-й гадзіне мы вярнуліся ў дзяцінства: у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрылася выстава “Калыханцы-35!”.
Сяброўская атмасфера, чароўны антураж, добра вядомыя калыханачныя героі: Буслік, ласун Топа, лісічка Яна ... Далей
|
Каламбуры
Пятница, 5.02.2016 07:57
* * *
Мышкі маюць дзіўны нораў:
Нарабілі сотні нораў.
* * *
Чмель, напэўна, соты
Нёс нектар у соты.
* * *
Сябры! У гэтым годзе
Сумаваць нам годзе!
* * *
− Добры дзень! –
Сказала Міла
І ўсміхнулася нам ... Далей
|
КОНКУРС! Дашлi валянцiнку Васю Вясёлкiну i атрымай ад яго ў адказ!
Четверг, 4.02.2016 14:03
Сябры, хутка надыдзе Дзень усiх закаханых. Вася Вясёлкiн таксама закаханы. Яму падабаецеся ўсе вы, шаноўныя чытачы. Але ён не ведае ўсiх вашых адрасоў, каб прызнацца ў каханнi i даслаць цудоўную ... Далей
|