Четверг, 31.12.2015 09:11
Дарагія сябры!
Надыходзіць час падвесці вынікі конкурсу “Чароўны куфэрак”. Многія з вас пабачылі на старонках “Вясёлкі” свае вершы, загадкі, казкі, апавяданні, малюнкі. Вельмі прыемна, што ў нашага часопіса столькі таленавітых, разумных ... Далей
|
Віншуем нашых пераможцаў!
Румзаніда ў краіне Лялек. Гiсторыя пятая
Среда, 30.12.2015 07:04
Казка
Гісторыя пятая: з “рагаткай”, знаёмствам, пераменай імя і гасцямі
Вясельны поезд паказаўся на дарозе акурат тады, калі Румзаніда заканчвала завіваць лялек. Варона ўзрушана скакала вакол і падганяла прынцэсу:
– Досыць капацца! Я ... Далей
|
Пра Бусю, якi жыве на Беларусi
Вторник, 29.12.2015 08:57
33. Лясная прыгажуня
Буся прагнуўся першы. А-сця-рож-на, каб не пабудзіць Клекатуню, вылез з буслянкі, якую зладзілі за печчу дзеці і здзівіўся: у хаце, як ніколі раней, было ціха-ціха.
– А дзе ж ... Далей
|
Мой садок
Понедельник, 28.12.2015 12:54
У гасцях у “Бусі” – Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Дзяржынска. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Ірына Леанідаўна Кашынская і выхавальнік-метадыст Ксенія Уладзіміраўна Ялінская дзеляцца вопытам, як выкарыстоўваць чытанку-маляванку “Буся” ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Ж
Понедельник, 28.12.2015 07:51
Ж
Жораў жменю журавінаў
Жвава ў дзюбку сваю ўкінуў.
А жаўна – вось жартаўніца! –
Лапкі змазала жывіцай.
Ў жвір схаваўся жэўжык-жук,
Каб не высачыў жаўрук.
Жабка ўскочыла на жэрдку –
Жамяру ганяе зрэдку.
Ты ж, малюнак разглядзеўшы,
Назаві ... Далей
|
Героi беларускiх казак
Четверг, 24.12.2015 08:40
Хто зялёны і вусаты,
Апрануўся ў шлем і латы?
Ходзіць ён хвастом наперад,
Не паймаеш яго ў нерат.
(Рак-вусач)
Касматаўтам стаў мураш
І адправіўся ў ваяж
У бяскраек сіні…
Зваўся ён
Бадзіні.
Весялушка, сакатушка
Наша мушка-зелянушка.
На лісточку танцавала,
Чаравічкі пагубляла,
Вярталася мушка ... Далей
|
Забаўлянкі
Среда, 23.12.2015 08:32
Пакацігарошак
Пакацігарошак
Без ручак і ножак
Пакаціўся з горкі.
Мышка кажа з норкі:
– Пакацігарошак,
Добры і харошы,
Ты паломіш косці.
Завітай у госці.
– Не магу спыніцца,
Увесь час каціцца
Мне наканавана.
Я таму названы
Пакацігарошак
Без ручак і ножак.
Папугай Ара
– Ара, Ара, ... Далей
|
Вершы на памяць
Вторник, 22.12.2015 07:26
Янка ЖУРБА
Дзед Мароз
У вопратцы белай
Шырокай, даўгой,
З вялікай пушыстай
Мятлой-барадой
Прыйшоў к нам здалёку
Дзядуля-Мароз,
Завеі і холад
З сабою прынёс.
Анатоль ЗЭКАЎ
Ёлка для зайчанятак
На Каляды
Ната з братам
Ладзяць ёлку
Зайчанятам,
Каб яны
І Ната з братам
Адзначалі
Разам свята.
Алесь ПІСЬМЯНКОЎ
Дружок
Весяліцца
Не магу,
Калі ты
На ... Далей
|
Вершы Агніi Барто
Понедельник, 21.12.2015 08:22
Мячык
Наша Таня гучна плача:
Укаціўся ў рэчку мячык.
– Ціха, Танечка, не плач:
Не патоне ў рэчцы мяч.
Зайка
Збегла ад дажджу малая,
Зайку кінула на лаве,
Злезці ён з яе не змог
І да нітачкі прамок.
Бычок
Ідзе бычок, ... Далей
|
У Мiнску правядуць Першы адкрыты міжнародны фестываль-конкурс творчых калектываў «Калядная зорка» 2016
Пятница, 18.12.2015 19:58
ПАЛАЖЭННЕ
I адкрытага міжнароднага фестывалю-конкурсу творчых калектываў
«Калядная зорка» 2016!
У межах адкрытага міжнароднага конкурсу «Калядныя сустрэчы"
Тэматыка фестывалю-конкурсу: "Чароўны свет Калядаў і Новага года».
Арганізатары фестывалю-конкурсу:
РГА "Сябры Вясёлкi», пры падтрымцы прадзюсарскага адукацыйнага цэнтра «Агні ... Далей
|
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Пятница, 18.12.2015 08:15
Аповесць-казка
31. Гаўкала ахоўвае Клекатуню і Бусю
Над вёскай праляцеў доўгі, белы клін буслоў. Важак Бусел клекатнуў на ўсё на-ва-ко-лле. Людзі па-вы-бя-га-лі з хат, махалі птушкам рукамі. Дзеці крычалі:
– Буслы!.. Буслы ад-ля-та-юць ... Далей
|
Калыханка
Четверг, 17.12.2015 07:11
Ходзіць ноч нячутна
За тваім акном.
Спі, мая дачушка,
Спі салодкім сном.
Птушкі ўсе замоўклі
І палеглі спаць.
Будуць заўтра зноўку
Песні напяваць.
Коцік не мурлыча –
Бач, заснуў і ён,
А гадзіннік ліча
Шмат шчаслівых дзён.
Касманаўт у небе
Правярае ціш.
Спаць, казаў ... Далей
|