Пятница, 6.02.2015 07:49
Суперзагадка-шарада
У час канікулаў бацькі запісвалі ў школьны лагер дзяцей. Разам з усімі запісалі дзяцей і бацькі Васі Вясёлкіна і Васілінкі. У гэты дзень раніцай школьнікі сядзелі ў сталоўцы і чакалі, ... Далей
|
На канікулах
Дзіцячая чыгунка ў Мінску
Четверг, 5.02.2015 10:52
Дзед сказаў, што сам Мароз
два білецікі прынёс,
бо ніколі Новы год
не прыходзіць без прыгод.
Дзівіцца малы Андрэйка:
цягнічок стаіць на рэйках.
Лепшага няма дарунка,
як дзіцячая чыгунка.
Дзед смяецца: “Сам дзіўлюся,
Тут усё, нібыта ў казцы!
Побач з ... Далей
|
Дарогі жыцця
Четверг, 5.02.2015 07:45
Пісьменніку Іосіфу Рогалю – 75 гадоў. Віншуем!
Больш паўсвету адкрочыць я змог,
Усё шукаў найшчаслівай дарогі.
Ды няма нам мілей тых дарог,
Дзе хадзілі дзіцячыя ногі.
Як наведаю зноў родны кут –
На сцяжынку ступлю, і ... Далей
|
Забаўлянкі
Среда, 4.02.2015 12:47
Генадзь АЎЛАСЕНКА
Боцікі Вуркоціка
У ката Вуркоціка
мышкі
згрызлі боцікі.
А пасля
тры дні не елі,
бо жывоцікі
балелі.
Уладзімір МАЗГО
Кнігалюбы
Я спяшаюся да Любы.
Я і Люба – кнігалюбы.
Прачыталі столькі кніг –
Палічыць не можам іх.
Анатоль ЗЭКАЎ
Кірыла і мыла
Змыліў брус вялікі ... Далей
|
Калядкі
Среда, 4.02.2015 07:42
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Вясёлае свята прыйшло зноў да нас.
Святкуем мы сёння Калядкі.
Гатуем у печы мы шмат смачных страў:
Варэнікі, вушкі, аладкі.
Увечары чуецца радасны звон:
Ідуць калядоўшчыкі гуртам.
У іх – гарманіст і каза з ... Далей
|
Ноч і дзень
Вторник, 3.02.2015 07:38
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Ночка цёмная настала,
Вёска спіць спакойным сном.
Зорка ў вокны пазірала.
Ціха-ціха за акном.
Спяць дарослыя і дзеткі,
Заўтра прыйдзе новы дзень.
Зноў прачнуцца птушкі, кветкі,
Блісне сонечны прамень.
Акім ШТУКАР,
Калінкавіцкі раён, Дудзіцкая СШ. ... Далей
|
Новы дзень
Понедельник, 2.02.2015 07:35
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Ірынка прачнулася задоўга да таго, як расплюшчыла вочы. Прачнулася ад таго, што нешта лашчыла яе твар. Здагадалася: гэта сонейка. Так прыемна ў халодны зімовы дзень адчуць дотык цёплых, ... Далей
|