Пятница, 31.10.2014 09:25
"Вясёлка" зазірнула на тыдзень беларускай мовы ў гімназіі № 16 г. Мінска 20 кастрычніка. Там у нас былі творчыя сустрэчы з чытачамі 1-4 класаў. Прысутнічала больш за 300 дзяцей. Малечы ... Далей
|
Тыдзень беларускай мовы з «Вясёлкай»
Вершы на памяць для самых маленькiх
Пятница, 31.10.2014 07:58
Пятро ПРЫХОДЗЬКА
Просьба
У бабулі кніг нямала,
Ёсць і казак тоўсты том.
Я прашу, каб пачытала
Мне хоць крыху перад сном.
Леанід ДАЙНЕКА
Восень
Восень падарыла
Людзям парасоны,
Лес пазалаціла
Фарбаю чырвонай. ... Далей
|
Азбука прафесій
Четверг, 30.10.2014 08:54
НАСТАЎНІК вучыць нас і ў школе,
і па-за школай вучыць нас,
каб мы любілі ферму, поле,
каб шанавалі свой калгас.
АГРАНОМА, як вядома,
не застаць вясною дома.
Аглядае поле ён,
каб дало багаты плён.
ШАФЁР, хоць страчан рэйсам ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара А
Среда, 29.10.2014 08:51
А
Буся слоўнічак гартае,
Словы ён запамінае:
З цеста мы пячом аладкі,
Дождж і снег завём “ападкі”.
З агарода – агурок,
Хто лайдачыць – абібок.
Абаранак на абрусе –
Словы ўсе запомніў Буся.
Святлана БОГУШ
Іншыя літары рубрыкі "Бусеў слоўнічак" ... Далей
|
Пра Бусю, які жыве на Беларусі (працяг)
Вторник, 28.10.2014 11:49
4. Прывітанне ад сваякоў
Праз некалькі дзён пасля размовы з Бусем бацька сказаў бу-сля-ня-там:
– Мы з маці адлучымся на бусліны сход. Трэба рых-та-ва-цца да пе-ра-лё-ту ў Афрыку, а вы за-баў-це-ся чым-небудзь.
– ... Далей
|
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Понедельник, 27.10.2014 07:39
Аповесць-казка
3. Буся – цікаўны чамучка
Буся хоча ведаць пра ўсё на свеце.
Пасля сняданку брацікі і сястрычкі звычайна па-чы-на-юць драмаць. А яго галаву ажно распіраюць розныя за-пы-тан-кі.
І Буся пад-сту-па-е-цца да таты:
– Кля, ... Далей
|
Бусел
Пятница, 24.10.2014 07:33
Бусел рана-рана
Ходзіць па палетках,
Спрытна і старанна
Ловіць ежу дзеткам.
І нясе ў буслянку
Буслянят карміці,
Вось чаму ён зранку
Ходзіць ля крыніцы.
Дзеці падрастаюць,
Патрабуюць есці.
Ветрык іх люляе,
Сонца ў поўдзень песціць.
Каб раслі, дужэлі,
Мацавалі крылы.
У вырай паляцелі,
Маючы ўжо ... Далей
|
Запрашаем на мерапрыемства
Четверг, 23.10.2014 20:19
Цёплае мерапрыемства, у якiм наш часопiс "Вясёлка" прымае непасрэдны ўдзел. Запрашаем вас! ... Далей
|
Славацкі рай
Четверг, 23.10.2014 08:03
У чароўнай Славакіі прайшоў першы Міжнародны фестываль мастацкай і музычнай творчасці, спорту і турызму, дзіцячых праектаў “Славянскі рай”.
Міжнародны майстар-клас, форум і конкурс для дзяцей сваю назву атрымаў ад сусветна вядомага ... Далей
|
Каваль Вярнідуб
Четверг, 23.10.2014 07:51
Казачны год разам з “Вясёлкай”
Каваль Вярнідуб – герой казкі вядомага беларускага пісьменніка Алеся Якімовіча. Напісаная ў 1934 годзе, яна застаецца цікавай і для сучасных чытачоў. Каваль Вярнідуб неверагодна дужы, але ... Далей
|
Ці заўсёды горача ў пустыні?
Среда, 22.10.2014 10:30
Мы прывыклі лічыць, што ў пустынях заўсёды горача. Сапраўды, большасць вядомых усім пустынь, як, напрыклад, Сахара, знаходзяцца ў тых мясцінах, дзе вадкасць у тэрмометры пачынае закіпаць, а промні сонца не ... Далей
|
Сакрэт шчасця
Среда, 22.10.2014 08:05
Крышку пра кніжку
Новая кніга Ніны Галіноўскай “Калі я шчаслівы” вельмі сонечная. У ёй сабраны вершы розных гадоў. Творы гэтай кніжкі напоўнены цеплынёй і любоўю да дзяцей.
Кожны знойдзе ў зборніку нешта ... Далей
|