Понедельник, 24.02.2014 12:35
Марозная ноч
Ноч марозная. На небе
Ані зоркі, ні адной.
Сонны месячык цярэбіць
Хмар пуховае радно.
Цішыня. Няспешна, роўна,
На абрысы дрэў і стрэх
Камячкамі белай воўны
Мякка так кладзецца снег.
Верабейчык
Верабейчык ціў-ціў-ціў –
Колас дзюбкай ухапіў.
Заспяшаўся: пад павеццю
У яго ... Далей
|
Вершы Васіля Дэбіша
Хто першы?
Понедельник, 24.02.2014 09:34
Убачылі дзве сінічкі сала на падаконніку і пачалі спрачацца. -- Я першая яго ўбачыла! – піскнула адна. -- Няпраўда, першай была я! – не пагаджалася другая. Пакуль сінічкі спрачаліся, да ... Далей
|
Трыццаць сланоў ці адзін камп’ютар?
Воскресенье, 23.02.2014 16:35
Паспрачаліся камп’ютар з мабільным тэлефонам, хто з іх у сучасных людзей больш часу забірае.
– Тут і думаць няма чаго, – кажа камп’ютар, – сучасныя людзі дзякуючы мне ў анлайн-гульні гуляюць, ... Далей
|
Уладзімір МАЦВЕЕНКА. Вершы
Воскресенье, 23.02.2014 08:42
ЛЕ-БЕ-ДЗЯ-НЯ-ТЫ
Калісьці па лёдзе
Лябёдка ступала.
У лунку папала
І лапку зламала.
Там лекары лапку
Ледзь-ледзь
Падлячылі,
А потым Лябёдку
Лячылі ля Чылі.
Лябёдцы не люба
Ля Чылі лячыцца,
Любімы куточак
Пад Любанню
Сніцца.
Лябёдка бяссонную
Ноч прасядзела,
А ледзь развіднела –
У неба ўзляцела.
Вунь злева – затока
Блакітам ... Далей
|
Вопыт прафесара Вуаля
Суббота, 22.02.2014 18:27
Прывітанне, дарагія сябры! Мяне завуць прафесар Вуаля. Ці памятаеце, як мы з вамі гатавалі шашлык з паветранага шарыка? Сёння я раскажу вам, як можна самастойна зрабіць лававую лямпу.
Для гэтага нам ... Далей
|
Жыві, Фіялачка
Суббота, 22.02.2014 12:30
Раніца. Сонца падымаецца над лясамі і палямі. Птушкі спяваюць, прачынаюцца людзі. Прачнуўся і Васілёк, паснедаў і ў дзіцячы садок спяшаецца. Спыніўся каля прыгожай клумбы. Яго вітаюць белыя, чырвоныя, жоўтыя кветкі. ... Далей
|
Яўген ГУЧОК. Вершы
Суббота, 22.02.2014 08:26
Радасць
Радасць майму сэрцу,
Светласць – галаве:
На маім балконе
Ластаўка жыве.
На маім балконе
Промнікі штодня –
Мне святло прыносіць
Новая радня.
Бабуля – унуку і ўнучцы
Ты – і зайчык,
І ручайчык,
Мой заўсёдны
Выручайчык.
Ты ж карцінка
І расінка,
Майго сэрца
Палавінка. ... Далей
|
Афіша 24.02-02.03.2014
Суббота, 22.02.2014 01:17
Кінатэатры.
Панядзелак
Аўторак
Серада
Чацвер
Пятніца
Субота
Нядзеля
Аврора
Белка и Стрелка: Лунные приключения 3D
12.40
12.40
12.40
Феи: Загадка пиратского острова 3D
14.10
14.10
14.10
Беларусь
Феи: Загадка пиратского острова 3D
13.00
13.00
13.00
12.20
12.20
12.20
12.20
Белка и Стрелка: Лунные приключения 3D
14.50
14.50
14.50
Лего. Фильм 3D
15.00, 17.20
15.00, 17.20
11.10, 13.20, 15.30
11.10, 13.20, 15.30
Берестье
Белка и Стрелка: Лунные ... Далей
|
Малюнкі на малацэ
Пятница, 21.02.2014 18:57
Прывітанне, дарагія сябры! Мяне завуць прафесар Вуаля. Напэўна, самыя ўважлівыя чытачы “Вясёлкі” памятаюць, як мы гатавалі шашлык з паветранага шарыка і стваралі лававую лямпу. А гэтым разам прапаную вам памаляваць ... Далей
|
Вершы пра птушак
Пятница, 21.02.2014 09:57
Дзяцел-гурман
Дзяцел добра паабедаў,
З’еў катлету з караедаў,
І на дрэва сеў яшчэ раз –
Дзёўбае, каб павячэраць.
Голуб і кошка
Голуб хутка страх суняў,
Хоць баіцца крыку: “Мя-я-яў!”
Ды пакуль заснула кошка
Пад акном збірае крошкі.
І буркоча: “Гу-гу-гу..!
Жыць ... Далей
|
З днём роднай мовы!
Пятница, 21.02.2014 09:40
Паважаныя сябры, сёння ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Віншуем вас з гэтым святам!
Дзень роднай мовы - гэта адмысловы дзень, які быў застанаваны ЮНЭСКА па прапанове краіны Бангладэш. Адзначаецца ... Далей
|
Паэту Казіміру Камейшу – 70 гадоў
Пятница, 21.02.2014 08:00
Зімовы верш
На паляне дзіўны след блукае.
Глянеш – і вачэй не адвядзеш.
Піша заяц белымі радкамі
Свой зімовы,
Свой вясёлы верш.
Лапкаю і гэтаю, і тою
Адбівае белы свой слядок.
Кіпцікамі, мяккаю пятою
Падганяе літары ў радок.
Піша і ... Далей
|