Четверг, 24.01.2013 09:13
Сямігадовы Іванька ўжо даўно ўмее і чытаць, і пісаць. Нядаўна прыязджае да яго ў госці дзядуля – цёзка Іван. Унук вельмі рады і вырашае напісаць дзеду пасланне. На вялікім аркушы ... Далей
|
І дзед, і не дзед
На сустрэчу лета
Воскресенье, 20.01.2013 10:58
Сонца ўстала рана,
Зазірнула ў дом.
Бэз зацвіў духмяны
Пад маім акном.
З сотнямі букетаў,
З піскам птушанят
На сустрэчу лета
Выйшаў сёння сад.
Пятро БІТЭЛЬ
Пятро БІТЭЛЬ (19.06.1912 – 18.10.1991) – беларускі пісьменнік, перакладчык. Аўтар паэм «Замкі і ... Далей
|
Людміла СІВУРАВА. Вершы
Четверг, 17.01.2013 15:27
МАСТАЧКА
У маляванцы Галя
Ляльку фарбавала.
Чаравічкі ёй зняла --
Для іх фарбаў
Не знайшла.
НАВЫПЕРАДКІ
Толік сябра папярэдзіў:
Іх аўтобус апярэдзіў.
Сталі ціснуць на педалі –
І аўтобус зноў дагналі.
КУХАРКІ
Трошкі грэчкі, трошкі манкі –
Мы пячэм бліны для Янкі.
Лыжка маміна ... Далей
|
«Загадка-лагарыф» Уладзімір Мацвеенка
Вторник, 15.01.2013 16:58
Уладзімір Мацвеенка
Загадка-лагарыф
Вася Вясёлкін з Васілінкай
З сябрамі задумалі паехаць
на экскурсію. Паўстала пытанне:
у які дзень? Нехта сказаў:
– Давайце паедзем у …
1.
Калі да пэўнай літары
Дапісаць яшчэ літару, –
Атрымаецца канчатак
Многіх слоў.
Калі да дзвюх літар
Дапісаць ... Далей
|
«Як звяры Дзеда Мароза ратавалі» Алег Мельнікаў
Понедельник, 14.01.2013 10:20
Алег Мельнікаў
Як звяры Дзеда Мароза ратавалі
Казка
Праз дрымучы лес па заснежанай дарозе імчалі сані. Уперадзе з лейцамі сядзеў Дзед Мароз, ззаду, побач з вялізным мехам, – Снягурка. Дзед Мароз жвава падганяў ... Далей
|
Паэту Міколу ЧАРНЯЎСКАМУ – 70 гадоў
Суббота, 12.01.2013 15:42
Мікола Чарняўскі. З гэтым імем сустракаўся, бадай што, кожны чытач “Вясёлкі”, бо вершы паэта можна знайсці ў многіх школьных падручніках па беларускай літаратуры. Невыпадкова Мікола Чарняўскі ўганараваны Літаратурнай прэміяй імя ... Далей
|
«Усё жыццё з «Вясёлкай» Анатоль Зэкаў
Четверг, 10.01.2013 18:49
... Далей
|
«Навагодні баль» Ніна Галіноўская
Четверг, 10.01.2013 18:45
Навагодні баль
Як нам весела
сягоння!
Столькі фарбаў і святла!
Баль цудоўны, навагодні:
З лесу ёлачка
прыйшла.
Ёлачка пушыстая,
Ёлачка агністая.
Хлопчык казачны,
дзівосны
З намі водзіць
карагод.
Ён з вышыняў,
ён з нябёсаў.
Гэты хлопчык –
Новы год.
Шчыра мы яго
вітаем:
– Калі ласка,
трон займай.
Год стары,
вялікі дзякуй.
Час ... Далей
|
«Верш на памяць» Алесь Макоўскі
Среда, 9.01.2013 10:36
Алесь МАКОЎСКІ
ВЕРШ НА ПАМЯЦЬ
– Алё! Мама, прывітанне!
– Міколка, а ты ўрокі зрабіў?
– Зрабіў!
– І верш вывучыў на памяць?
– Ага.
– То давай, сынок, паслухаю.
У слухаўцы чуваць нейкі шоргат, цяжкае сапенне. Галіна ... Далей
|
Свята на лясной палянцы
Пятница, 4.01.2013 09:36
Здарылася гэта пад Новы год. Вырашылі звяры наладзіць сабе свята. Сабраліся пад вялікім старым дубам, раздалі ўсім заданні. Заяц з лісіцаю павінны былі знайсці самую прыгожую елачку на палянцы. За ... Далей
|
Радасць
Четверг, 3.01.2013 09:26
Радзіма, ты – мой кут вячысты,
Той край, дзе мне адкрыўся свет,
Ты – самы светлы, самы чысты.
Я зберагу цябе ад бед.
Я так люблю цябе, мой краю,
Што нават слоў не падабраць.
Люблю, шаную ... Далей
|
Уладзімір Ліпскі «Дабрадзей для ўсіх дзяцей»
Среда, 2.01.2013 11:36
Уладзімір Ліпскі
Дабрадзей для ўсіх дзяцей
Аповесць-казка
Юні-Юні выяўляе шкодніка
Напачатку адгадайце загадку: “Носіць кажух чырвоны, прыходзіць да дзяцей раз у год і каля ёлкі водзіць з імі карагод”.
Правільна – гэта Дзед Мароз.
А чаму ... Далей
|