Среда, 18.01.2012 00:01
Я на сонейку ляжу,
І на сонейка гляджу,
Ўсё ляжу і ляжу
І на сонейка гляджу!
Насарог-рог-рог ідзе,
Кракадзіл-дзіл-дзіл плыве,
Толькі я ўсё ляжу
І на сонейка гляджу!
Побач ільвяня ляжыць,
На мяне яно глядзіць,
Толькі я ўсё ляжу,
На яго ... Далей
|
Песенька ільвяняці і чарапахі
Беларускія прымаўкі і іх эквіваленты па-руску і па-англійску
Понедельник, 16.01.2012 09:56
Дзевяць распаўсюджаных прымавак у рускай мове і іх аналагі ў беларускай. Карыстайцеся!
Па-руску: Без труда не вытащишь и рыбку из пруда
Па-англійску: No pains, no gains
Па-беларуску:
Каб рыбу есьці, трэба ў ваду лезьці
Трэба нахіліцца, ... Далей
|
Хвілінкі-весялінкі
Воскресенье, 15.01.2012 23:27
1. Адгадайце, назвы якіх зімовых птушак і звяроў зарыфмаваны:
Птушкі зімняе пары
Зноўку прыляцелі.
Нібы яблычкі, угары,
Пад страхой паселі.
А пазнаў іх, гавары:
Гэта ж нашы … !
Адказ: снегіры.
Белы, белы кажушок
Узімку апранае.
Белым, белым, як сняжок,
Хвосцікам ... Далей
|
Добры троль
Воскресенье, 15.01.2012 12:01
У малой хацінцы
Жыве добры, дробны троль.
У яго доўгія вушкі
І нос, бы круглы мазоль.
Ён можа залезці на дрэва
І не зваліцца ўніз.
Каля сядзіць ён угары,
Бачыць – анёл ты ці ліс.
***
Мой нос умее ... Далей
|
Загадкі
Воскресенье, 15.01.2012 00:01
Што жоўтае днём, але зялёнае ўночы? (Банан, які працуе ў начную змену)
Што ніколе не замярзае? (Цёплая вада)
Якія дзеці атрымаюцца ў жырафа з вожыкам? (Чатырохметровая зубная шчотка)
Як доўга спіць асёл уначы? ... Далей
|
Журавель і цецярук
Суббота, 14.01.2012 09:54
На далёкім балоце пасябравалі журавель і цецярук. Толькі цецярук ніяк не мог зразумець, чаму журавель не ўзлятае на дрэва, топчацца ўвесь час па траве. А журавель, наадварот, здзіўляўся, чаму цецярук ... Далей
|
Ручная мышка
Суббота, 14.01.2012 02:35
На стале пісьмовым з мышкай
Першакласнік Стась гуляе.
То ёй хвост прышчэміць крышку,
То далонню прыціскае.
Не крыўдуе мышка тая:
Пад рукой сядзіць хлапечай,
Як прывязаная нечым,
І да мышак не ўцякае…
Хто ж яна, сябры, такая? ... Далей
|
Жыла-была яліначка
Пятница, 13.01.2012 12:03
Жыла-была яліначка,
У хвойнічку расла,
Зімой і летам стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Спявала: “Баю-бай!”,
Сняжком яе атульвала:
“Глядзі не замярзай!”
Пужлівы зайка шэранькі
Вакол яе скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк
Трушком тут прабягаў.
Сняжок у лесе сцішаным
Пад полазам рыпіць,
І ... Далей
|
13 студзеня мы святкуем Стары Новы год
Среда, 11.01.2012 12:08
Хутка, 13 студзеня, мы будзем адзначаць яшчэ адно свята. Хай яно цяпер не настолькі важнае, як раней, але свята ніколі лішнім не бывае. У ноч з 13 на 14 студзеня ... Далей
|
Казкі-загадкі ад Расціслава Бензярука
Среда, 11.01.2012 11:02
1. Брат і сястра
Жылі-былі брат і сястра. Брат быў ружовашчокі, а сястра, наадварот, - смуглявая. У брата было толькі адно сонейка, а ў сястры - месяц рагаты і тысячы зорак.Жылі ... Далей
|
Песня на каляды
Суббота, 7.01.2012 21:34
Пастушкі гулялі,
Каляду ігралі:
Бог нам аб'явіўся,
Хрыстус нарадзіўся
— Каляда-Каляда, гэй.
Не ў пышных харомах,
Ані ў панскіх домах:
У маленькай хаце
Яго туліць Маці
— Каляда-Каляда, гэй.
Трэба несці дары,
Трэба даць ахвяры:
Як мы і Ён кволы,
Хоць кругом анёлы
— ... Далей
|
Калі захочаш, усё зможаш
Суббота, 7.01.2012 08:32
Шведская народная мудрасць
Агнета жыла на востраве Готланд ў старажытым горадзе Вісбю. Дзяўчынка была прыроджанай калецыянеркаю. Толькі навучылася хадзіць, як ужо цягнула ў хату то каменьчыкі незвычайнай формы, то мяккія птушыныя ... Далей
|