Вторник, 29.11.2011 15:25
Засмактала ўглыб
Лянота
Неахайнага
Фядота:
Аднакласнік наш
Фядот
На другі застаўся
Год.
Ён самохаць
Лёг на дно,
Бо старання
Не відно.
Вось і цягнем
Мы Фядота,
Як з балота
Бегемота. ... Далей
|
Фядотава лянота
Памірыў галубоў
Вторник, 29.11.2011 10:49
Дзьмуў халодны асенні вецер. На пероне людзей было мама. Андрэйкаў тата размаўляў са знаёмым мужчынам. А сам Андрэйка з цікавасцю назіраў за галубамі, якія снавалі каля лаўкі, пераляталі з месца ... Далей
|
Кароўка-багоўка
Понедельник, 28.11.2011 23:48
Паводле дзіцячай заклічкі
Кароўка-багоўка, ты прыляцела?
Ты нешта паведаміць мне хацела?
Ідуць і ідуць дажджы.
Што заўтра будзе, скажы?
Дождж ці пагода?
Пень ці калода?
Будзе нагода – ляці,
не буддзе – сядзі.
Кароўка-багоўка, ты мне спрыяеш?
Ты мне сваю ... Далей
|
Расціце здаровымі і вынослівымі
Понедельник, 28.11.2011 12:17
Адны з вас, сябры, любяць гуляць у футбол, другія – катацца на лыжах і каньках, трэція – бегаць, скакаць у вышыню і даўжыню… У кожнага свой любімы занятак, свая гульня ... Далей
|
Ганаруся
Понедельник, 28.11.2011 06:13
Будаўнік, мантажнік, слесар,
Вас я рад заўжды вітаць.
Многа розных ёсць прафесій,
Трэба мне адну абраць.
Ганаруся касманаўтам,
Ганаруся мараком,
Ганаруся родным татам –
Ён працуе мастаком.
Ганаруся шчыра ўсімі,
І пашана ўсім мая,
Апрача, сказаць павінен,
Лежабокі-гультая.
Міхась Пазнякоў ... Далей
|
Радзіма
Воскресенье, 27.11.2011 17:14
Нямала рознага на свеце:
Трапічны лес і вечны лёд.
І многа мораў на планеце,
Зямель, дзе лета круглы год.
Але мяне яны не вабяць,
Не трэба мне заморскі рай.
Нішто любові не аслабіць –
Мілей за ўсё ... Далей
|
Вогнікі зніклі
Воскресенье, 27.11.2011 15:08
Якуб Колас любіў маляўнічыя краявіды Пухаўшчыны. У 1935 годзе ён з сям’ёй летаваў у хаце лесніка Волеся Бранавіцкага.
У нядзельку завітала да Бранавіцкіх пляменніца Алена. Паклала на стол кавалачак сыру.
– Вось ... Далей
|
Як сонейка шукалі
Воскресенье, 27.11.2011 03:07
Славацкая народная казка
Аднойчы вялікая хмара надоўга завесіла неба. Занудзіліся кураняты без сонечнага святла. І рашылі сонейка хутчэй на неба вярнуць.
– Дзе ж вы яго знойдзеце? – занепакоілася квактуха. – Няўжо вы ... Далей
|
Кніжка
Воскресенье, 27.11.2011 03:00
Кніжка
Не гуляйце,
Дзеці,
Доўга ў інтэрнэце
З дапамогай мышкі,
А чытайце –
Кніжкі.
Кніжка –
Адпачынак
І найлепшы ўчынак.
І ў вучобе фішка,
Безумоўна,
Кніжка.
Уладзімір Мазго ... Далей
|
Лельчыцы лечаць і гояць душу
Среда, 23.11.2011 22:29
Каля Лельчыц, дзе дубы гамоняць,
Рэчка Убарць сінізну нясе.
За стагамі пасвяцца тут коні,
Кінуўшы адбітак на расе…
Міхась Башлакоў
Бусел у небе і на зямлі
Прывабны герб Лельчыцкага раёна і яго гарадскога пасёлка. У ім, ... Далей
|
Славацкае народнае адзенне
Среда, 23.11.2011 22:10
Традыцыйнае народнае адзенне да гэтага часу захоўваецца на некаторых тэрыторыях Славакіі. Даўней матэрыялам для ўбрання былі скура, футра, якіх дастаткова мелася ў горнай краіне, бо жыхары гадавалі авечак. У дзевятнаццатым ... Далей
|
Занятак у дзіцячым садку “Восеньская музыка”
Вторник, 22.11.2011 20:53
Мэта:
Выхоўваць цікавасць да музыкі праз праяўленне яе ў розных відах і формах.
Задачы:
1. Развіваць музычнае ўспрыняцце (памяць, увага, мысленне)
2 Развіваць творчую актыўнасць.
3 Фарміраваць музычна-рухавыя здольнасці дзяцей (развіццё рытмічнасці, удасканаленне каардынацыі рухаў, ... Далей
|