Пятница, 29.07.2011 21:47
Жыла-была варона,
Якая піць хацела.
Яна і збан гліняны
У гаспадарцы мела.
Але
Ў яе збане
Вады было
На дне.
Пакуль ячшэ ад смагі
Не аслабела сіла,
Варона ў дзюбе пільна
Каменьчыкі насіла.
Такі ўжо
Склаўся план:
Кідала іх
У збан.
Вада ад тых каменьчыкаў
Вышэй паднялася, ... Далей
|
Мудрая варона
Мілана
Пятница, 29.07.2011 21:41
Улетку да нашых суседзяў прыязджаюць унукі Мілана і Данілка. Забягаюць яны і да нас.
– Дзень добры! Мы прыйшлі паздароўкацца, – важна прамаўляе Данік.
– Здластайце! – картава вітаецца Мілана. – Ці ... Далей
|
Гучаць вершы
Суббота, 23.07.2011 12:15
Ніна Галіноўская
Гучаць вершы
Музей у Траецкім прадмесці.
Мы часта бываем у ім.
У вечнасці ён, у бяссмерці –
Паэт Багдановіч Максім.
Гучаць яго вершы і песні –
Не сцерці гадам, ні спыніць.
І тут, у Траецкім прадмесці,
Паэт ... Далей
|
Навальніца
Суббота, 23.07.2011 12:14
Навальніца
Пацямнела раптам неба за аконцам,
Наляцелі хмары, моцны дождж паліў.
Бліскаюць маланкі, гром грыміць бясконца,
Вецер лісце гоніць, дрэвы нахіліў.
Гэта навальніца размаўляе з небам
І спрыяе ў час спякотлівы зямлі,
Каб калоссе ў полі налілося ... Далей
|
Ад любові свет дабрэе: абярэг, талісман, амулет
Суббота, 23.07.2011 09:04
У жыцці нашых продкаў было шмат таямнічага і чароўнага. Пра гэта сведчаць старыя кнігі, абрады і звычаі, вусная народная творчасць – казкі, легенды і паданні, песні, прыказкі і прымаўкі. І ... Далей
|
Смяшынкі Таццяны Сучковай
Суббота, 23.07.2011 08:59
Палівальшчык
Міша ўбачыў у заапарку слана і радасна ўсклікнуў:
– Я таксама хачу працаваць палівальшчыкам!
Маша вырасла
Малая Маша капрызнічае:
– Не пайду ў дзіцячы сад, не пайду! Я з яго ўжо вырасла! ... Далей
|
Адгадайце загадкі ад Уладзіміра Мацвеенкі
Суббота, 23.07.2011 08:55
1. Месяц
Мы адпачывалі.
Там, у Крыме,
Каштавалі
Вішні, персікі,
Алівы,
Фіялетавыя …..
2. Тата
Пасадзіў лазу,
Быццам абнавіў красу,
На якую шчодры сад:
Спее ў садзе
........
3. Побач з плотам
На кусце
Мячык,
З мой кулак,
Расце.
Цераз плот
Глядзіць на двор
Сакавіты …….
4. – Бачыце, –
Смяецца Федзька, ... Далей
|
Сарокі і кот
Суббота, 23.07.2011 08:46
Уладзімір Шулякоўскі
Сарокі і кот
У гарадскім скверы растуць каштаны, клёны, бярозы, плакучыя вербы. Для птушак у скверы – рай. Пачуваюць сябе гаспадынямі тут і сарокі: яны змайстравалі гнёзды на самых высокіх ... Далей
|
Якое бывае неба?
Пятница, 22.07.2011 11:44
Якое бывае неба?
Аднойчы я падумала: якога колеру неба?
Яно бывае рознае. Калі ў мяне цудоўны настрой – яно вясёлкавае, калі ніякі – бледнае, а бывае і зусім шэрае.
Але ж колер неба ... Далей
|
Крышку пра кніжку
Пятница, 22.07.2011 11:41
Крышку пра кніжку
“Маладзічок” гэты – не той, што ў начным небе срэбным сярпочкам свеціцца, а кніга, якую выпусціла ў свет выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Зборнік складаецца з дванаццаці раздзелаў, і яны маюць ... Далей
|
Родная вёска
Пятница, 22.07.2011 11:38
Родная вёска
У кожнага чалавека ёсць куток, самы дарагі на зямлі. Для мяне гэта вёска Бабынічы. Яна ўтульна размясцілася паміж азёр Несета і Бабына. Некаторыя дамы стаяць на ўзгорку і нібы ... Далей
|