Суббота, 28.05.2011 13:50
Дарог на свеце многа.
Куды ні глянь – дарога.
Вядуць дарогі ў горы,
Да родных ніў і ў горад.
З усіх дарог адна
Выводзіць нас у людзі,
І ў старасці яна
Успамінацца будзе.
Прамая, не вакольная,
Дарога гэта –
Школьная.
Хатымана ... Далей
|
Дарога
Вася Вясёлкін запрашае ў Азербайджан
Пятница, 27.05.2011 14:42
Азербайджан знаходзіцца на Каўказе, на памежжы Еўропы і Азіі. З трох бакоў, нібы спецыяльна для абароны, ахоўваецца гарамі. Імі занята амаль палова тэрыторыі краіны. На поўначы ўздымаецца вышэйшая з гор Базардзюзю (4466 ... Далей
|
Арэлі
Четверг, 26.05.2011 14:57
На арэлі
Хлопцы селі
І гайдаюцца высока.
А Камял з айвой і дыняй
У руках
цікуе збоку.
Ды гукнулі і Камяла:
– Хіба месца побач мала?!
Падыходзь хутчэй, садзіся!
Узляціш хоць раз у высі!..
Сеў Камял, нібы завіс, –
І арэлі ... Далей
|
Бабуліна прымаўка
Среда, 25.05.2011 13:09
Спадзяюся, вы разгадалі ў мінулым нумары “Вясёлкі” бабуліну прымаўку – “Як серада на пятніцу”. Што ж аб’яднала гэтыя два дні тыдня? Справа ў тым, што здаўна есці малочнае і мясное ... Далей
|
Ведай за кім пагнацца
Понедельник, 23.05.2011 16:45
Азербайджанская народная мудрасць
Ведай за кім пагнацца
У вялікім горадзе жылі два сябры. Ахмед марыў пабачыць грацыёзнага джэйрана, а Расім з маленства любіў казкі пра парсючкоў і вельмі хацеў сустрэцца з сапраўднай ... Далей
|
Запрашаем на вячоркі! (заканчэнне)
Воскресенье, 22.05.2011 09:08
Дзяўчынка
-Ой, дзяўчаткі, паглядзіце, Юрасік ідзе, давайце яго паклічам да нас!
(Выбягаюць, пад рукі прыводзяць Юрасіка)
Песня “Гэй ты, юрачка”
Гэй ты, Юрачка,
Выхадзі да нас,
Бяры дзевачак,
Ды пускайся ў пляс.
Юрачка
Я б пайшоў скакаць,
Ручанькі баляць,
Ножанькі баляць,
Лепш ... Далей
|
Хвілінкі-весялінкі
Пятница, 20.05.2011 13:58
Пажарнік
Рыбка ўбачыла тоўстага-тоўстага кіта, з якога фантанам узлятала вада.
– Ты хіба пажарнік? – спытала рыбка.
– Ага! А ты хіба не ведала? Загарыцца мора, а вада заўсёды са мною – затушу! ... Далей
|
Веласіпедыст
Четверг, 19.05.2011 18:46
Даўно прасіў Ілья, і бацька
Купіў яму веласіпед.
Сказаў: “Веласіпед – не цацка,
Дык беражы яго як след!”
А сын катаўся без супыну:
Ганяў, прыпаўшы да руля,
Па лужынах і каляінах,
У слуп урэзаўся пасля.
Стаміўся так, што ... Далей
|
Ганарлівая кветачка
Четверг, 19.05.2011 18:41
Завітала ў наш край вясна, і ўсё наўкол зелянець ды квітнець пачало. І лес, і луг, і поле. Усюды вясна-працаўніца паспявае, усюды свае парадкі наводзіць.
Дайшла чарга і да саду. Зацвілі ... Далей
|
Творчасць пісьменніка Алега Лойкі
Среда, 18.05.2011 13:30
Да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Алега Лойкі
Адкуль казкі
Ехаў Бай праз лясок,
Вёз казак мяшок.
Дарожка крывенька,
Кабылка сляпенька.
З-за рэчкі, з-за гаю
Жучка выбягае,
Брэша на Бая,
Зубы выскаляе,
Мех расцерабіла,
Дзірку зрабіла.
Пакуль тое ўбачыў
Бай на сваім ... Далей
|
Азербайджанская народная казка
Среда, 18.05.2011 13:23
Даўным-даўно жыў на свеце чалавек, якога звалі Шэйдула. Быў ён гультаяваты, ніколі нічога не рабіў. Жонка і дзеці жылі ў нястачы, але Шэйдула не зважаў на гэта, казаў:
– Прыйдзе час, ... Далей
|
Запрашаем на вячоркі (працяг)
Понедельник, 16.05.2011 17:22
Цярэшка
-Яшчэ нехта грукоча,
Вельмі на вячоркі хоча.
Пайду сустракаць. ( У хату ўваходзяць хлопцы)
Хлопец
-Як павялося пры сустрэчы
Вітаем шчыра: добры вечар!
Васіліна
-Добры вечар, хлопчыкі – малойчыкі!
Мілосці просім да нас у госці!
Вячоркі чакаюць гасцей,
Уваходзьце ў ... Далей
|