Четверг, 10.11.2011 18:09
Выразна бачым мы і чуем:
Як у бары піла пілуе,
Як самалёт у небе кружыць,
Як трактары палетак плужаць,
Як па дарозе коннік скача,
Як у рацэ лапоча качка…
Цяпер аж дзве
Ў мяне задачы,
Абавязкова
Знаць хачу я:
А ... Далей
|
Падумайце
Небыліца
Четверг, 10.11.2011 18:07
Я ў стаўку купаўся сёння,
Хтось зацёг мяне ў прадонне.
Прыбягае мой бычок,
Выпівае ўвесь ставок.
Пакрысе я ажываю –
Заўважаю, небарак:
За нагу мяне трымае
Кракадзіл па клічцы … рак. ... Далей
|
Колькі будзе?
Воскресенье, 2.10.2011 07:42
Ясь цікавіцца ў сястры:
– Колькі будзе два плюс тры?..
Каця пальчыкі спакойна
Загінала і лічыла,
Потым глянула здзіўлёна
Каця круглымі вачыма
І сказала брату так:
– Два плюс тры ў мяне – кулак. ... Далей
|
Загадкі ад Міколы Маляўкi
Воскресенье, 25.09.2011 08:31
Аднаручка
Аднаручка малая
Не цураецца
Працы –
Муляру памагае
Будаваць
Палацы.
Невідзімка
Ні крыл арліных,
Ні матора
Не мае
Невідзімка гэта,
А можа паляцець
За мора,
Падняцца ў космас,
Як ракета.
Скакунок
Не ходзіць
Конік гэты
Ў плузе,
Яго
Не спутаеш
У лузе.
Не лезе
Пад лісток,
У цень,
А скача
Конік
Цэлы дзень.
Спявачка
Языка няма,
А толькі зубы
Ў роце, ... Далей
|
Мацярык
Среда, 21.09.2011 20:31
Не толькі мы расцём,
і дрэвы падрастаюць.
Вясновы вадаём
галінкі абдымаюць.
Разгортваюцца дні,
трапечацца лістота.
Праменьчыкі крані –
абудзіцца прырода:
ў яе на далані
ты – рoдная істота.
Сцяжынка як ручнік:
трава аб тварык трэцца…
Скажы, а як завецца
айчынны мацярык?
Сяргей Панізнік ... Далей
|
Загадкi ад Анатоля Зэкава
Воскресенье, 11.09.2011 14:44
А вы ведаеце, хлопчыкі і дзяўчаткі, што і на градках растуць загадкі? Яны дожджыкам паліты, сонейкам абагрэты. Вырасціла загадкі гэтыя шчодрае лета. А яшчэ – руплівыя гаспадары, якія шчыравалі ад ... Далей
|
Адгадайце загадку
Суббота, 3.09.2011 07:05
Каля мяне,
Каб я ўгару падняўся,
Пад’ёмны кран
З людзьмі
Штодня ўвіхаўся.
Я з іхняй ласкі
Да нябёс,
Нібы асілак той,
За год падрос.
Як сонца, ззяю
І ўначы, і днём.
Хто я такі?
Я – новы …
Мікола Чарняўскі ... Далей
|
Разгадайце прымаўку
Четверг, 1.09.2011 09:56
Бабуліна прымаўка
Добра спалучаецца з летам прымаўка: зялёная вуліца. Сапраўды, што можа быць прыгажэй у вёсцы, у бабулі, чым зеляніна: сад, ліпы, бярозкі. Але ж прымаўка мае не толькі прамое значэнне. ... Далей
|
Крыжаванка: Легенды і міфы Беларусі
Суббота, 20.08.2011 10:22
Прапануем вашай увазе крыжаванку ад Лявона Целеша з Дзяржынску, прысвечаную легендам і міфам Беларусі. Паспрабуйце спачатку разгадаць самі – потым прапануйце дзіцяці ;) А яшчэ лепш – займіцеся гэтым разам, ... Далей
|
Бабуліна прымаўка
Четверг, 4.08.2011 15:39
Спадзяюся, вы слухаецеся сваю бабулю, ёй не трэба паўтараць вам адно і тое некалькі разоў. А то пачуеце пра сябе: і вухам не вядзе! Менавіта гэта прымаўка была зашыфравана ў ... Далей
|
Што мядзведзь шапнуў на вуха?
Понедельник, 1.08.2011 11:06
Два сябры, Пандзіт і Відзьядхар, ішлі па лесе. Раптам бачаць – мядзведь. Ад страху Пандзіт залез на дрэва і схаваўся ў лісці. Відзьядхар застаўся перад мядзведзем сам-насам, безабаронны. Упаў на ... Далей
|
Лічылкі
Понедельник, 11.07.2011 18:01
Ішла кошка па раялі...
Ішла кошка па раялі,
Наступіла на педалі
I ад болю закрычала:
— Мяу!
Ішла кукушка міма сеці...
Ішла кукушка міма сеці,
А за ёй пішчалі дзеці.
Кук-мак, кук-мак,
Выбірай адзін кулак.
Ку-ку, ку-ку,
Прынімай адну руку.
Ішоў баран...
Ішоў ... Далей
|