Среда, 2.08.2017 10:51
Ты чуў?
Вырас у кошкі чуб.
Ніяк не зачэша яго да канца
І просіць у пеўня яна грабянца.
Ты чула?
Кіта праглынула акула.
Акула на дно нырнула.
А кіт
Хоча пабачыць блакіт.
Вы чулі?
Ваўкі надзелі кашулі,
Кожны чырвоную, у клетку ... Далей
|
Ты чуў?
Усе фарбы “Вясёлкі”
Четверг, 27.07.2017 08:32
Пятро ДРАЧОЎ (1937 – 2005) – беларускі графік, спецыяліст па гістарычнай рэканструкцыі. Больш за дваццаць гадоў супрацоўнічаў з
Пятро Драчоў
“Вясёлкай”.
Бацькі загінулі ў вайну, а яго з сястрой адправілі ў розныя ... Далей
|
Усе фарбы “Вясёлкі”
Вторник, 4.07.2017 10:00
Алена Лось
Алена ЛОСЬ (1933 – 2013) – выдатны беларускі графік. Больш за 30 гадоў супрацоўнічала з “Вясёлкай”. Многія кнігі, якія яна аформіла, – сталі сапраўднымі творамі мастацтва. Уладзімір Караткевіч ... Далей
|
Сом
Понедельник, 12.06.2017 07:42
Я сам
Малюнак У. Пашчасцева
сабе Сом!
Дзе вір,
дзе жвір,
дзе аер
з трыснягом –
там
мой
дом.
На сняданак –
парася
ды ў смятане
карася,
на абед –
гуся,
на вячэру
з’ем цяцеру,
вып’ю
паўвядра
вады
і тады –
хоць куды.
Толькі б дом,
толькі б сон.
Пасміхаюся
у вус:
сам
сабе
туз!
(№ 10, кастрычнік 1976 ... Далей
|
Страшны сон
Четверг, 8.06.2017 08:33
А чаго ты, Косця,
Пабялеў?
– Костку… костку…
костачку
З вішняй з’еў.
І прысніўся Косцю
Сон:
Быццам бы не Косця,
А ўжо вішня ён.
І не можа Косця
Рот адкрыць,
І не можа Косця
Гаварыць.
Стаў ён каля дома
За вуглом:
Не пускаюць Косцю
Ў дом
З ... Далей
|
Усе фарбы “Вясёлкі”
Понедельник, 5.06.2017 07:44
Алег Луцэвіч
Алег ЛУЦЭВІЧ (1924 – 2015) – беларускі графік, педагог. Супрацоўнічаў з “Вясёлкай” ад пачатку яе стварэння да канца 70-х гадоў.
Пад час вайны партызаніў. Быў сярод лепшых студэнтаў Сурыкаўскай ... Далей
|
Хвілінкі-весялінкі
Понедельник, 29.05.2017 10:00
– Дзед, ты зубы маеш? – пытае Міхась у дзеда.
– Не, унучак, ужо шмат гадоў не маю.
– Тады павартуй мае арэхі.
(№ 4, красавік 1972 г.)
– Мамачка, як называлася станцыя, ад ... Далей
|
Усе фарбы “Вясёлкі”
Пятница, 26.05.2017 07:35
Яўген ЛАРЧАНКА (1946 – 2006) – выдатны беларускі графік, мультыплікатар. Лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі.
Пасля прагляду анімацыйных фільмаў Яна Шванкмайера захацеў ствараць мультфільмы і дамогся свайго: “Дудка-весялушка” (1978), “Несцерка” (1980), ... Далей
|
Хвілінкі-весялінкі
Четверг, 25.05.2017 08:17
Кандрат КРАПІВА
Бабкі
Малюнкі Анастасіі Гарбуновай
Розных бабак шмат на свеце.
Тры з іх добра я прыкмеціў:
Біў адну я малатком,
Еў другую з малаком,
А трэцяя бабка –
Карэньчык ды шапка.
Анатоль ЗЭКАЎ
У Надзейкі зуб баліць –
То ... Далей
|
Вершы Сяргея Грахоўскага
Среда, 24.05.2017 09:06
Тараканы збеглі ў Каны
У французскі горад Каны
Перабеглі тараканы,
Бо яны даўным-даўно
Ўсе аматары кіно.
I, адолеўшы нагрузку,
Заспявалі па-французску.
Тараканы адкрывалі
Конкурсы і фестывалі.
Клопат быў у іх адзіны:
Фестывальныя карціны
Паглядзець усе старанна
На другім баку экрана.
Без прагулаў і ... Далей
|
Бегемоцік
Понедельник, 22.05.2017 08:00
Малюнак Кацярыны Білан
Пасярод дрымотных вод
жыў дзядуля-бегемот
і пад сонцам афрыканскім
грэў то спіну, то жывот.
У разважлівага дзеда
быў унучак-непаседа.
Ведаць трэба ўсё яму:
– Як?
– Адкуль?
– Куды?
– Чаму?
Не ў дакуку,
а ў навуку
гаварыў дзядуля ўнуку:
– ... Далей
|
Вершы Анатоля Грачанікава
Пятница, 19.05.2017 08:47
Як добра…
Як добра, што ёсць яшчэ гэта на свеце:
Дожджык сонечны ловяць дзеці,
Зводдаль порсткія кураняткі
Выбягаюць з-пад крылля маткі.
Як добра, што ёсць яшчэ гэта на свеце:
Гром паблажэла рохкае недзе,
І хлопчык, абпырсканы, весела ... Далей
|