Вторник, 20.03.2018 14:49
Мацачок-баравічок
Вылез на дарожку.
Капялюшык – з пятачок,
Бульбінкаю – ножка.
– Ты адкуль ідзеш?
– Адтуль,
З-пад бяроз, ад гаю…
– Сваякоў шукаеш тут?
– Грыбнікоў шукаю.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ ... Далей
|
Храбры баравічок
Вясёлы цырк
Понедельник, 19.03.2018 10:15
Ай, які веласіпед!
Выехаў на ім мядзведзь.
Каб жа не адстаць ад таткі,
следам – два медзведзяняткі.
Па арэне зухавата
носяцца на самакатах.
– Пад душам слонік? Тата, стой!
Я гэтак мыюся таксама.
– Дзівак, там з хобата ... Далей
|
Таямніцы нашага садка. Гісторыя шостая: Музычныя прыгоды вушастага Бурыдуса
Пятница, 16.03.2018 12:36
Таямніцы нашага садка
– Прывітанне! Мяне завуць Ніна. Зараз як заплачу! Ууу-ааа-ыыы!
– Ніна, чаго плачаш? – запытаў выхавацель Васіль.
– Да мяне штоноч прыходзяць Жжжахлікі, бо няма майго вушастага Бурыдуса!
– Каго няма?
– ... Далей
|
Мурка на падмурку
Четверг, 15.03.2018 18:30
Села Мурка на падмурку,
Не сагнаць з падмурку Мурку.
Грэецца ды муркае:
– Змерзну без падмурка я.
Вочы жмур ды жмур у Муркі:
– Хто са мной
Згуляе ў жмуркі?
Мікола ЧАРНЯЎСКІ
Малюнак Сяргея Волкава ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літары У і Ў
Понедельник, 26.02.2018 08:23
У і Ў
Уздыхае сумна Буся:
“З У ніяк не разбяруся!
Ёсць услон, ды можа ён
Перайначвацца ва ўслон!”
“З У заўсёды шмат турбот, –
Растлумачыў Бусю ўдод, –
Малюнак Анастасіі Гарбуновай
Бо складовае У пішам
Толькі пасля гукаў зычных,
Нескладовае ... Далей
|
Вершы на памяць для самых маленькіх
Пятница, 23.02.2018 08:16
Рыгор БАРАДУЛІН
Закончыліся ў рэчкі
З марозам лютым спрэчкі.
Шумлівай чарадой на лёд
Малыя пачалі налёт.
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ
Малюнак Аксаны Аракчэевай
Гэй, канькі-ледавікі,
Не хіліцеся ў бакі!
Вось звяжу вас матузком –
Бегчы будзеце радком!
Зміцер ТУГАЙ
Зноў зіма без памяла
Гурбы ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Т
Вторник, 26.12.2017 10:10
Малюнак Анастасіі Гарбуновай
Запытаўся трус у Бусі:
“Што такое слова тузін?”
“Гэта лік, тлумачыць той,
Словы з Т лічы са мной!
Тхор, трыснёг, таполя, ткач,
Твар, талерка і таўкач.
Словам тронкі ў нас завецца
Ручка лыжкі і ... Далей
|
Вясёлая азбука
Понедельник, 25.12.2017 07:01
Урыўкі з кнігі туркменскага пісьменніка
А. Авечка
Авечка і мяне пераканала:
У нашым свеце цудаў ёсць нямала.
— Абабак! Аблачынка! Свечка!
Ме-ме, – здзіўляецца авечка!
Б. Бавоўна
Зноў клопатаў у полі поўна:
Пара прыйшла ўбіраць бавоўну.
Хоць нялёгкая работа,
Працаваць усім ... Далей
|
Смачныя вершы
Пятница, 22.12.2017 07:51
Мама просіць:
– З'еш катлету.
– Не і не, – ёй кажа Света.
Знізу пазірае котка:
– З'ем катлету я з ахвотай.
Бусел па балоце ходзіць.
Жабка скача па балоце.
Выглядае бусел жабку,
Каб схапіць яе за лапку.
... Далей
|
Таямніцы нашага садка. Гісторыя пятая
Четверг, 21.12.2017 09:43
Таямніцы нашага садка
Жыў у цэнтры Мінска сквапны хлопчык Хама і яго меншы брат Сашка. Хадзілі яны ў адзін садок. За некалькі дзён да Новага года было ў садку свята для ... Далей
|
Зімнія вершы
Среда, 20.12.2017 09:35
Зіма ў Беларусі
Завея
Малюнак Кацярыны Білан
Віруе, царуе,
Пануе, палюе,
Хварэе, сівее
І ціхне завея.
Зіма ў Афрыцы
У Афрыцы ад рання
У школцы маляванне.
Для малпяняці Чыты
Малюе Буся жыта,
Для папугайкі Ёлі –
Лясное наваколле.
– Адтуль я, – кажа ... Далей
|
Навагодняя прыгода Уладкі і Паўлінкі
Вторник, 19.12.2017 09:24
Малюнак Настасіі Смародзіны
Сястрычкі Паўлінка і Уладка жылі каля самага лесу. У апошні дзень старога года пайшлі пагуляць. Бегалі, дурэлі, самі не заўважылі, як трапілі на лясную палянку. А там ... Далей
|