Четверг, 21.06.2018 12:49
Жабкі
Мы – на лузе,
У траве.
Мы схаваліся,
Як дзве
Не дзяўчынкі,
Не сястрычкі,
Проста жабкі-невялічкі!
Каток
Каток, каток!
Прыйшоў здалёк.
Хадзі да нас у госці!
Табе дадзім мы штосьці.
Але каток –
У бок хвасток!
І зноўку ў сад
Пайшоў назад.
Летняя школа
На лузе, у двары, ... Далей
|
Вершы Людкі Сільновай
Вершы на памяць для самых маленькіх
Вторник, 19.06.2018 18:59
Якуб КОЛАС
На лузе
Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ
Матылёк
Матылёк лятаў, кружыўся
І за дзень зусім змарыўся.
Выбірае месца,
Дзе б яму прысесці.
Аляксей ПЫСІН
Карусель
Селі мы на карусель,
Хто баіцца ... Далей
|
Казка пра тое, як Павучок з Ветрыкам пасябраваў
Пятница, 15.06.2018 12:13
Жыў на адной палянцы Павучок, які з самага дзяцінства марыў аб палётах.
Але аднойчы Павучок даведаўся, што павукі таксама могуць лётаць пры дапамозе павуцінак. Ён вельмі ўзрадаваўся. Узабраўся на высокую былінку, ... Далей
|
Палахлівая кошачка
Четверг, 17.05.2018 09:59
П’еса-казка
Палахлівая дзяўчынка ў стаматолага
Малюнкі Валерыі Гормаш-Драбезавай
ДОКТАР. Не бойся. Ты проста як мая кошачка!..
ДЗЯЎЧЫНКА. А чаму?
ДОКТАР. Было гарачае лета. Але кошачка не выходзіла на двор.
ДЗЯЎЧЫНКА. А чаму?
ДОКТАР. Баялася вялізнага сенбернара, ... Далей
|
Падарожжа Бусі на БелАЗ
Среда, 16.05.2018 09:52
Юбілей
Ні многа, ні мала — семдзесят год
Працуе нястомна Белаўтазавод!
І можна дакладна сказаць без прыкрас:
Ты гонар наш — слаўны, вялікі БелАЗ!
БелАЗ
Не Геркулес і не Атлант —
Велікагрузны ён гігант.
Па трыста тон бярэ за ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Ф
Пятница, 11.05.2018 13:19
Ф
Надзеў Буся, кухар-зух,
Фіялетавы фартух.
Адхінуў з акна фіранку,
Выпіў кавы філіжанку,
Потым згатаваў паволі
Страву файную з фасолі.
Зняў фартух, паліў фіялку
І на фэст памчаўся шпарка.
Тэкст Святланы БОГУШ
А якія словы на Ф ведаеце вы? Дапамажыце Бусю дапоўніць ... Далей
|
Чыстагаворкі
Вторник, 8.05.2018 08:54
Добры сябар дзяцей паэт Анатоль Зэкаў напісаў новую кнігу “Селі хмаркі на вярбу”. Аўтар знаёміць сваіх чытачоў з некаторымі літарамі беларускага алфавіту, вучыць іх вымаўляць. Пачытайце.
Буся
Б
Бу-бу-бу —
селі хмаркі на вярбу.
Бы-бы-бы ... Далей
|
Таямніцы нашага садка. Гісторыя сёмая: каварны Піхач
Среда, 2.05.2018 08:21
Таямніцы нашага садка
Дзеткі ў нашым садку паслухмяныя-паслухмяныя. Слова лішняга не скажуць. Камарыка не пакрыўдзяць. Гэта ўсё выхавацель Сяргей Васільевіч Піліпчык стараецца. Але вось у нашым садку з’явіўся новы хлопчык Славік. ... Далей
|
Вершы на памяць для самых маленькіх
Пятница, 27.04.2018 08:05
Малюнак Кацярыны Білан
Якуб КОЛАС
Песня аб вясне
Уцякай, мароз-дзядуля,
Чуеш ты, стары, ці не?
На пагорках — булі-гулі! —
Песні чуюцца вясне.
Хведар ЖЫЧКА
Першы трамвай
Сонца ў вокны заглядае,
Будзіць: “Горад, уставай!”
Пасажыраў сустракае
Першы ранішні трамвай.
Леанід ДАЙНЕКА
Караблі
Як у ... Далей
|
Радасць
Среда, 25.04.2018 12:20
У госці прыехала бабуля. Рыгорка гуляе з ёю. Асабліва радуецца, калі яна бярэцца за акуляры і кніжку.
Рыгорка любіць слухаць казкі. Ловіць кожнае слова. А калі бабуля прыпыняецца, каб паправіць акуляры, ... Далей
|
Творчасць Івана Муравейкі
Понедельник, 23.04.2018 16:06
Ледзь уцёк
Ля кустоў Пятрусь ішоў,
Зачапіўся за сучок –
Ледзьве вырваўся, уцёк.
– За кашулю воўк трымаў:
Паглядзіце, як парваў…
Мяч-хвалько
Мяч падскочыў вышэй дому:
– Не падскочыць так нікому!
Не сказаў нічога Жэня,
А паклаў яго ў кішэню.
Гэта ... Далей
|
Бліскоча, грукае, сячэ
Среда, 21.03.2018 14:59
ГРОМ
У нябёсах над сялом
Абазваўся гулка гром.
Далеч стала хмурай.
Рушаць вецер з бурай.
МАЛАНКА
Мільганула, як страла,
Жарам хмару апякла.
І, пасланка з пекла,
Сук на дубе ссекла.
ДОЖДЖ
Барабаніць спорны дождж.
Адсядзіся ў хаце ўсё ж.
Сыдзе за алёсы –
Мерай ... Далей
|