Вторник, 3.09.2019 11:10
Мне купілі папугая.
Ён са мной не размаўляе.
Паглядае птушка коса
Ды дзяўбе з талеркі проса.
— Ну скажы хоць слова, Гоша,
Ты ў мяне такі харошы.
Для цябе ў мяне ёсць казка.
Вось, паслухай, калі ласка…
Зноў ... Далей
|
Папугай Гоша
Ліса і жабы
Пятница, 30.08.2019 18:02
У страху вочы вялікія
Казка
Неяк Ліса паскардзілася Мудраму Філіну, што зайцы сталі бегаць вельмі хутка.
— Яны стануць бегаць яшчэ хутчэй, — прадказаў Мудры Філін.
— Дык што ж мне цяпер, жаб лавіць? ... Далей
|
Вершы на памяць
Вторник, 27.08.2019 18:00
Леанід Шырын
Цыбулька
Лета цэлае
Цыбулька
Працавала,
Аж пацела.
Сто сукеначак
Прыдбала
І адразу ўсе
Надзела.
Сяргей Грахоўскі
Вырас ураджай
Жнівень ходзіць па зямлі
Аграномам дбайным,
Пасылае на палі
Новыя камбайны
I гаворыць:
— Нагружай
Кузавы да неба,
Вырас добры ўраджай,
Будзе многа хлеба.
Ніна Мацяш
Далей ад бяды
— Буслік, буслік, ты куды?
— ... Далей
|
Жнівень
Четверг, 22.08.2019 08:17
Сонца грэе, колас спее,
Пошум жытні ў летнім спеве.
Каласіста спелай ніве
Нізка кланяецца жнівень.
Цешыць поле залатое.
Дзякуй, роднае, за тое,
Што ўрадзіла гэтак шчодра, —
З хлебам жыць на свеце добра.
Язэп Пушча
Малюнак Віталя Дударэнкі ... Далей
|
Муха-пяюха
Среда, 31.07.2019 18:58
Бусеў тэатр
Беларуская народная казка
Дзейныя асобы:
А п а в я д а л ь н і к
М у х а – п я ю х а
М ы ш к а
Ж а ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Э
Вторник, 30.07.2019 13:51
“Эхе-хе, — ўздыхае Буся, —
Слоў на Э няшмат тут будзе:
Этыкетка, этыкет,
Эскімос, экспрэс, эстэт,
Экскаватар, эскалатар,
Эскімо, экран, экватар”.
А ты ведаеш яшчэ
Словы нейкія на Э?
Тэкст Святланы БОГУШ
... Далей
|
У свеце казкі
Понедельник, 29.07.2019 19:48
Мой дарагі юны чытач! Ці любіш ты чытаць казкі? Упэўнены, што так! Я дык вельмі люблю — кожны вечар перад сном сустракаюся з новай цікавай гісторыяй.
Зараз перада мной — кнігі, ... Далей
|
Бусева школка. Фігуры
Пятница, 26.07.2019 07:26
Бусева школка
КВАДРАТ, ПРАМАВУГОЛЬНІК, РОМБ
Вітаю, мой разумнік! Ты ведаеш ужо шмат фігур — і авал, і круг, і трохвугольнік, а сёння я хачу табе расказаць пра новыя чатырохвугольныя — квадрат, прамавугольнік і ромб. ... Далей
|
Як малпы згубілі М
Вторник, 23.07.2019 09:11
Казка-забаўлянка пра літары
Мама Малпа малола муку. Малпяняты Мікі і Мукі памагалі. Мікі — мукамол. Мукі — мукасей.
Мала-памалу змалолі мяшок мукі.
У Мікі — мазалі, мармыча:
— Мука малоць муку.
Малпяня Мукі тармосіць маму:
— Мама, ... Далей
|
Які ты, кот?
Пятница, 19.07.2019 07:58
— А чаму ты чорны, кот?
— Лазіў ноччу ў дымаход.
— А чаму ты пабялеў?
— З гладыша смятану еў.
— А чаму ты шэрым стаў?
— У пяску Барбос качаў.
— Дык які ты?
— ... Далей
|
Вершы Ніны Кісялёвай
Среда, 17.07.2019 19:41
Камячок
Ф’ю-фі-фі! Ф’ю-фі-фі! —
Свішчуць спрытныя шпакі.
Надзімаюць шчочкі,
Падобны на чаўночкі.
Я пачула той свісток,
Аж разявіла раток,
Думала — музыка
Па скрыпцы водзіць смыкам.
Падышла бліжэй да грушы,
Навастрыла свае вушы,
Бачу — скача камячок
Са шпакоўні на сучок.
Матыў
Ціў-ціў-ціў! Ціў-ціў-ціў! ... Далей
|