Четверг, 30.06.2016 10:15
Бусел і буслянятка
На буслянцы бусел-татка
Вучыць лётаць буслянятка:
Там, дзе трэба, падпраўляе,
Сына ў неба выпраўляе.
Вавёрка і ваверчаняты
Пад сасной сядзіць вавёрка,
Перад ёю – шышак горка.
Стол гасцінцамі багаты:
Налятай, ваверчаняты!
Коцік
Коцік сам з сабой гуляе,
Ён свой ... Далей
|
Вершы Кастуся Севярынца
Бусеў слоўнічак. Літара Й
Среда, 29.06.2016 16:12
Й
Пра літару і нескладовае
Размова будзе адмысловая,
Бо хоць і ёсць яна ў азбуцы,
Ды словы ёй не пачынаюцца.
Затое пішам небакрай,
Ручай, гай, вырай, каравай,
Лінейка, байка, канарэйка,
Айчына, чайка і батлейка.
Наш Буся словы ўсе запомніў.
А ... Далей
|
ЦІКАВІНКІ АД БУЛЬБІКА І ЖУРАВІНКІ
Вторник, 28.06.2016 14:03
9. Куды падзеліся рогі
Лось Савось згубіў рогі. Ён стаяў на беразе рэчкі і разглядаў сябе ў вадзе, як у люстэрку. Савось варушыў вушамі і час ад часу ўздыхаў: з рагамі ... Далей
|
Пра паркет і “Кіці-Кет”
Понедельник, 27.06.2016 07:57
Кошка Люся “Кіці-Кет”
Выкінула на паркет.
– Ну, – дачка сказала Люсі, –
Я з табою разбяруся!
Пракрычаў унук Мікіта:
– Сёння будзеш, кошка, бітай!
– Ай-я-яй, нядобра гэта, –
Мышка піскнула з буфета. –
Не наесца “Кіці-Кетам”!
Трэба ... Далей
|
Бусеў слоўнiчак
Пятница, 29.04.2016 07:50
І
Індычка ды індычаня
Вучылі словы з “І” паўдня.
І рады з Бусем падзяліцца:
Іголкі хвойныя – ігліца,
Іголка з ніткаю – каб шыць,
А дробны дождж ці снег – імжыць.
Імбрычак – чайнік для заваркі,
Імклівы – ... Далей
|
Нашы пераможцы
Четверг, 28.04.2016 07:48
Часопісы “Буся” і “Вясёлка” прымалі гасцей. У рэдакцыю завітала пераможца конкурсу малюнкаў “Зялёная жабка” часопіса “Буся” за 2015 г. Міхаліна Запартыка. І не адна, а разам з сям’ёй.
Міхаліне Запартыка 5 ... Далей
|
Цікавінкі ад Бульбіка і Журавінкі
Среда, 27.04.2016 07:39
4. Незвычайнае знаёмства
– Хочаце, пазнаёмлю вас са сваімі сябрамі? – спытала Журавінка і дзьмухнула ў маленькі свісток, які вісеў у яе на шыі.
Бульбік з самаходзікам убачылі, як нібы з-пад зямлі ... Далей
|
Маша-машына
Вторник, 26.04.2016 07:36
Апавяданне
Маша і мама збіраюцца ў парк.
Мама бярэ парасон ад дажджу, хлеб – качкам, арэхі – вавёркам, пячэнне – Машы.
Маша для гуляў – слана, малпу, мядзведзя, казу, зайчыка, калабка, ляльку Алёнку.
– ... Далей
|
На бабуліным падворку
Понедельник, 25.04.2016 07:09
Кураняты
– Вадзічак, ты чым заняты?
Разаб’ешся неўзнарок!
– Я выкладаю куранятам
Добрых правілаў урок.
Перастануць яны біцца,
Не збягуць абы-куды,
Будзе імі ганарыцца
Мама-курачка заўжды.
Пеўнік
За пеўнікам Мікітка сочыць,
Пакуль той на плот не ўскочыць,
Тады ўстане ў поўны рост
І ... Далей
|
Каб не сумаваць, запрашаем пагуляць
Пятница, 22.04.2016 07:15
Чым займаліся дзеці, калі не было тэлевізараў, камп’ютэраў, планшэтаў? Бавілі вольны час на вуліцы, у кампаніі сяброў і ведалі шмат вясёлых рухавых гульняў. Дзясяткі такіх гульняў сабраны ў зборніках, прысвечаных ... Далей
|
Умею – не ўмею
Четверг, 21.04.2016 07:48
Споведзь
І спытаў дзед унука:
– Што ўмеюць твае рукі? Што “зварыла” галава за твае гады жыцця?
Антонік змоўк, задумаўся, пасур’ёзнеў ураз і даў такі адказ:
– Умею ўсе словы гаварыць,
Не ўмею кашу варыць.
– ... Далей
|
Пра зязюлю
Среда, 20.04.2016 08:41
Шэрая зязюля
Мне гады лічыла.
Пяць накукавала,
А адзін забыла.
Раз, два,тры, чатыры, пяць…
Як такое можа быць?
Пабыла б зязюля ў школе,
Навучылася б лічыць.
Людміла СІМАНЁНАК ... Далей
|