Четверг, 3.11.2016 08:12
Сядзіць Маша каля акна. Спявае сумную песеньку. Сама прыдумляе мелодыю і словы.
До-ожджык, до-ожджык, ідзі-і спа-аць,
Да-ай у па-арку па-агуля-яць.
А дожджык не слухае Машу. Сам разгуляўся. Барабаніць у шыбіны.
Перабірае струменьчыкамі лісце на ... Далей
|
Маша і дожджык
Бусеў слоўнічак. Літара Л
Вторник, 1.11.2016 10:00
Л
Напісаў аднойчы ліст
Бусю рыжы добры ліс:
“Дружа, можаш растлумачыць,
Што ўсе словы тыя значаць?
Луста, лесвіца, лупіна,
Лопух, лоўж, ліхтар, лагчына,
Ластаўка, люстэрка, лялька,
Лічба, лыжка, ложак, лаўка”.
Буся слоўнічак дастаў –
І адказ намаляваў.
Ліс удзячны, пакрысе
Вывучае словы ... Далей
|
Сабакі
Пятница, 28.10.2016 10:33
1. Аўчарка
І кемліва, і шпарка
Каманды ўсе як след
Выконвае аўчарка –
Бярэ надзейна след.
2. Бордар-колі
Брытанскі бордар-колі,
Як рыцар, і таму
Не здраджвае ніколі
Гаспадару свайму.
3. Бладхаунд
Бладхаунд мае званне:
Рахманы ратаўнік!
У службе ратавання –
Адданы працаўнік!
4. Бігль
У бігля ... Далей
|
Барс Барыс і барбарыс
Среда, 26.10.2016 11:25
Брасам пераплыў Браславы
Барс Барыс за барбарыску,
А Барбара яе скрала –
Паступіла гэтак нізка!
І на ўсе Браславы басам
Рыкнуў на Барбару барс:
“Барбарыску мне тым часам
Ты аддай усю зараз!”
Родная Барбары бабка
З бору барсу кош ... Далей
|
Дзе жыве В?
Вторник, 25.10.2016 08:20
Казка-забаўлянка
Вырашыў Ваня вучыць В. Выпісаў “Вясёлку”. Вышуквае словы з В.
У кватэры - вазон, ванна, вешалка, вагі, валёнкі, вусаты вуркоцік.
На стале - варэнікі, варэнне, ватрушкі, вінаград, ваза, вермішэль, відэльцы.
У лесе - ... Далей
|
Маша і Даша
Четверг, 15.09.2016 07:24
Наша Маша – на Нарачы. Упершыню ўбачыла возера, крычыць:
– Як многа вады!
Нарачанскае сонейка песціць яе твар. Цёплыя хвалі лашчаць яе ногі. Усё ўпершыню.
На пясчаны бераг яна прытэпала не загараць, не ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара К
Вторник, 13.09.2016 08:16
Сябрукоў у Бусі шмат:
Качка, кнігаўка, каршак,
Конік, каня, конь, крумкач,
Крот, кажан, каршун, касач.
А руплівая казуля
Сшыла бусліку кашулю,
Капялюш і камізэльку,
Да яе – каўнер, кішэньку.
Буся ходзіць па балоце:
Дзе сяброў такіх хто знойдзе?
Тэкст Святланы ... Далей
|
Дзе хто жыве?
Пятница, 9.09.2016 07:48
Сáкля
Дайшлі і да нас праз вякі
Дамы́, што з камення складаюць.
І сакляю горны такі
Каўказцы свой дом называюць.
Вігвам
Вігвам – індзейскі дом,
Ён купалападобны.
Любой парой жытлом
З’яўляецца прыгодным.
Шацёр
І каралі, і ханы, і цары
На адпачынку ці ... Далей
|
Антон-барон
Среда, 7.09.2016 07:39
Гульня ў загадкі
– Дзед, давай прыдумляць загадкі.
– Давай паспрабуем.
– Жывая вяроўка – гэта што?
– Вяроўка – звітыя, скручаныя ў шнур пасмы лёну ці канапель. А ў цябе яна жывая?
– Дзед, ... Далей
|
Вершы Веры Бурлак
Понедельник, 5.09.2016 06:58
Смеццявоз
– Бу-бу-бу! – машына едзе, –
– Бу-бу-бу! – па белым свеце, –
– Бу-бу-бу! Бу-бу-бу!
Я ўсё смецце заграбу!
Палівачка
Нешта едзе і спявае:
“Па-лі-ва-ю, па-лі-ва-ю!”
Вай! Вай! Вай! Вай!
Ты ж мяне не палівай!
Трамвай
Граюць рэйкі: “та-ра-рай!” ... Далей
|
Вершы на памяць
Пятница, 2.09.2016 10:49
Леанід ДРАНЬКО–МАЙСЮК
Мышка і кошка
Бегла мышка па дарожцы,
Падарунак несла кошцы –
Не смятану, не аладкі,
А пшанічныя зярняткі.
Кошка ж есці іх не ўмела,
Мышку з’есці захацела,
А пасля паразважала –
З мышкай той пасябравала.
Ніна МАЦЯШ
Далей ад ... Далей
|
Жаба на купіне
Четверг, 1.09.2016 08:41
Па дарозе ў дзіцячы садок дзед Лявон трымае Кацярынку за ручку. І ўжо каторы раз Кацярынка нагадвае дзеду ды просіць:
– Раскажы пра жабу. Чуеш, дзед?
– Чую, чую, – адказвае дзед, ... Далей
|