Вторник, 11.07.2017 07:34
Казка пра літары О і П
– О-го-го! – прасіла падмогі О.
– О-го-го! – паўтарыла прыгожая птушка.
– Ой-ой-ой! – пачала войкаць О.
Птушка пераляцела з пальмы на пальму, перадражніла:
– Ой-ой-ой!
– Хто ты? ... Далей
|
Папугай ОГОГО
Бусеў слоўнічак. Літара О
Четверг, 18.05.2017 07:41
О
Буся дзівіцца з таго,
Што так мала слоў на О:
Одум (тое ж, што і роздум),
Омуль, опера і ордэн…
Іх зусім няшмат, бо О
Пачынаць не любіць слоў,
А часцей за ўсё сабе
На падмогу кліча ... Далей
|
Вершы Кацярыны Глухоўскай
Вторник, 16.05.2017 08:25
Вясёлая фізкультура
Кожны спрытны, кожны лоўкі,
Сталі роўна, як алоўкі.
На руках, нібы пальчаткі,
Ўверх пацягнемся спачатку,
Быццам мы вышэй за шафу!
Шыйкі вось, як у жырафаў,
Рукі цягнем да падлогі,
Пальцамі кранаем ногі.
А цяпер назад плячыма
Круцім толькі, ... Далей
|
Крыляюць, поўзаюць ды скачуць
Пятница, 12.05.2017 08:05
ПЧАЛА
Хоць і маленькая пчала,
Ды вёдры мёду здабыла.
Адкуль зайздросны ў працы плён?
Сябровак мае – аж мільён!
МУРАШ
У цёплай хатцы ад завей
Мураш схаваўся як глыбей.
Ды зноў пад сонейкам вясны
Шчыруе, санітар лясны.
КАРОЎКА-БАГОЎКА
Чырвонакрылая багоўка
Тлі зялёнай ... Далей
|
Вершы на памяць
Среда, 10.05.2017 07:39
У гэтым месяцы любімаму часопісу беларускіх дзетак “Вясёлцы” – 60 гадоў. “Буся” далучаецца да святкавання!
Сонечнасці! Радасці! Заўсёднай вясны!
Мікола ХВЕДАРОВІЧ
Красавік
На мокрых вербалозах
Гракоў вясёлы крык.
Без ветру і марозу
Прыходзіць красавік.
Пятро ПРЫХОДЗЬКА
Вясна
Няма, відаць, у ... Далей
|
Таямніцы нашага садка
Пятница, 5.05.2017 07:23
Гісторыя першая: Чах-чахі
– Мама казала, што ты ізноў у садку пабіўся, Кацярынцы жука ў суп укінуў? Эх, не варта табе, сынку, расказваць казку, але ўсё ж паслухай. Ці чуў ты ... Далей
|
Перамога
Четверг, 4.05.2017 08:52
Гаманкі хлопчык Рыгорка. То расказвае нешта, то выпытвае, а ўсё не маўчыць. Успомніў, як аднойчы сваволіў у ваннай.
– Ага, мамка, мыла няможна есці, бо памлэш. Паставяць помнік і напішуць: “Ён ... Далей
|
Кій
Среда, 26.04.2017 10:21
Малюнак Кацярыны Білан
У алфавіце І служыла злучнікам. Злучала літары. Складвала з іх словы.
Аднойчы А, І, Б сядзелі на коміне. Ды раптам А ўпала, Б прапала. Засталася І. Сумна стала, ... Далей
|
Вершы Міколы Чарняўскага
Понедельник, 24.04.2017 07:45
Міла мыла…
Міла ўранку
Рукі мыла,
Біў струмень бруіста.
А пасля рашыла Міла
Вымыць мыла чыста.
Мыла Міла
Мыла, мыла,
Цёрла ўвішна, шустра…
Ой, куды ж прапала мыла?
У далоньках – пуста!
Яблык
Што за яблык –
Дзіва, мёд!
Ён свіціцца навылёт!
Пальцам стукнеш –
Ён ... Далей
|
Срэбная калыханка
Суббота, 25.03.2017 13:56
Між аблокаў ззяе серабрысты твар.
Патанае ў казцы сцішаны абшар.
Засыпае снегам поўня ўсё наўкол,
засыпае срэбрам дах, і плот, і дол.
Спі, мая галубка, ціхім светлым сном.
Ходзіць снег па даху срэбраным катом.
Хутка прыйдзе ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Н
Вторник, 21.03.2017 12:23
Н
Ёсць на Н такія словы:
Неўзабаве і нанова.
Неўзабаве – хутка,значыць,
А нанова – перайначыць
І пачаць усё спачатку.
Запіс сціслы ў нас – нататка.
Нашча – зранку не паеўшы,
Дзе ніхто не ходзіць – неруш.
А яшчэ ёсць навальніца,
Нагавіцы і нажніцы,
Небасхіл і небакрай –
Словы з Бусем паўтарай!
Тэкст Святланы БОГУШ
А якія яшчэ ... Далей
|
Буся збірае сяброў
Суббота, 18.03.2017 10:46
Дзеці – мае лепшыя сябры. Вы шчырыя, адкрытыя, даверлівыя. Амаль кожны дзень паштальён прыносіць лісты ад вас. Я даведваюся пра вашы самыя запаветныя мары, сяброў, прыгоды.
“Для мяне няма больш блізкага ... Далей
|