Вторник, 19.04.2011 13:56
У святочны дзень мая мама расцвітае, як пралеска, а вочы яе ззяюць, як вясновае сонца. Я прысвячаю ёй, любімай, свае вершаваныя радкі.
Ніхто не зможа, як матуля,
Сваёй пяшчотай так сагрэць:
Рукой абдыме ... Далей
|
Вершы нашых чытачоў
Вершы Міколы Мятліцкага
Воскресенье, 17.04.2011 13:23
Птушыная школа
З аповеду дзятла
У шустрае сойкі
Па музыцы –
Двойкі.
Гулёна, лятала –
Вучылася мала.
А я вось
Паціху
Карпею
Без слыху!
Павучанне
Абураўся
Рак ля плоткі:
– Розум маеш ты
Кароткі!
Толькі хто
Кручок закіне –
Ты маргаеш
Сквапна ў ціне!
Не прамовіўшы
Ні слова,
Чарвяка ўхапіць
Гатова!
Зноў забылася,
Малеча, ... Далей
|
Мама
Четверг, 14.04.2011 15:52
Палячу я пчолкай
На лугі, палеткі,
Назбіраю маме
Мёду з кожнай кветкі.
Выйду ў лес птушыны,
Песень назбіраю,
Пра вясну і радасць
Маме заспяваю.
Супыню над лесам
Хмару-навальніцу,
Хай уночы маме
Светлы сон прысніцца.
Ды дарункаў гэтых,
Пэўна, будзе мала,
Каб табе аддзячыць
За твой ... Далей
|
Чаму агурок не спявае?
Четверг, 14.04.2011 15:33
Пастаўленае пытанне
даўно не дае спакою.
Задачу рашыць мы ў стане,
якой ні была б цяжкою!
Калі агурок не спявае –
ні ўдзень, ні ўначы, ніколі
душа не пяе жывая! –
То, пэўна, з Божае волі?
Спяваю бы ... Далей
|
Будаўнікі
Среда, 6.04.2011 17:49
Сёння ў нас урок такі :
Я і брат -
Будаўнікі.
Вось гатовы сцены, дзверы,
Праўда, толькі на паперы.
А калі мы падрасцём -
Пабудуем з цэглы дом.
Васіль РАМАШКА ... Далей
|
Эдуардас Селялёніс «Сям’я»
Воскресенье, 20.02.2011 10:19
Эдуардас Селялёніс
Сям’я
Нёман з крыніц
Беларусі спяшае,
З ніў беларускіх
Віецца Вілля.
Далі зялёныя
Ім адчыняе
Братняй Літвы
Маладая зямля.
Разам ішлі мы
Змагацца за волю,
Разам мы край
Адбудоўвалі свой.
Дружна жывём мы –
Агульная доля,
Неба агульнае
Над галавой.
Сонца прыходзіць
Да нас з Беларусі,
З Балтыкі вецер
Ляціць ... Далей
|
Творчасць Вольгі Літвіновіч і Валянціна Лукшы
Пятница, 18.02.2011 21:51
Вольга Літвіновіч
Чыстагаворка
Цягнічок-цягнічок,
Шпаркі твой рухавічок!
Прачынанка
Сынку-сыночак,
Ільняны чубочак,
Пасварыся з сонікам,
Павітайся з сонейкам,
Бо ўжо пеўнік праспяваў,
Каб ты хуценька ўставаў.
З чыстае крыніцы,
Прынясу вадзіцы.
Ты памыйся, прыбярыся,
Малачка са мной напіся –
І бяжы сяброў гукаць,
Прачынанку ім спяваць.
Вучуся
Стукі-грукі, стукі-грукі,
Я вучуся ... Далей
|
Вершыкі пра зіму
Пятница, 18.02.2011 18:28
Сняжынка
Закружылася сняжынка,
Нібы белая пушынка.
Ціха ўніз яна зляцела,
Матыльком на снег прысела.
Алеся Палаўко
г. Мінск, гімназія № 4
Зімой
Цудоўна зімой на двары!
Ніхто не сумуе адзін.
Чырванагрудыя снегіры
Сядзяць на галінках рабін.
На сонцы ружовіцца снег.
Мароз ад зары ... Далей
|
Беларускія краявіды
Пятница, 18.02.2011 17:52
Беларускія краявіды
Беларускія
Краявіды...
Перазвоны
Азёр і бароў,
Над палеткамі
Бульбы і жыта –
Песня
Велічных курганоў.
Гэта наша
Зямля дарагая,
Гэта нашы
Лугі і палі,
Над якімі
Спрадвеку лунае
Бусел –
Сімвал
Бяссмерця
Зямлі.
Анатоль Грачанікаў
Мір і шчасце
Мір і шчасце нам з табою
Даў не з казкі чараўнік.
Родны край ... Далей
|
У-та-та!
Пятница, 18.02.2011 17:18
Па зямлі прабег мароз,
Сонца за спіной панёс.
У-та-та!
Трашчаць штыкеціны ў платах.
Воўк схаваўся пад кустом,
Снег на ім ляжыць пластом.
У-та-та!
З-пад снегу не відаць хваста.
Вецер, завірухі брат,
Бліжай туліцца да хат.
У-та-та!
Не знойдзе цёплага кута.
А зайцы ... Далей
|
Валянцін Лукша «Авертайм»
Пятница, 18.02.2011 10:49
Валянцін Лукша
Авертайм
Не выпала нам трэці “А” адолець.
І як на лёс цяпер не наракай,
Свісток судзейскі кліча зноў на поле,
На авертайм –
Чацвёрты тайм.
Хвіліны нам адведзены і толькі,
Каб спрыт і ўмельства наша даказаць.
Я дружбаку ... Далей
|
Ала Лапошыч «Вясёлы зайчык»
Пятница, 18.02.2011 10:43
Ала Лапошыч
Вясёлы зайчык
Вясёлы зайчык скача,
І дражніць ён мяне:
Упаў на кніжку, бачу,
Прабегся па сцяне.
За мною пільна сочыць.
Хацеў я пагуляць,
А ён на столь ўскочыў –
Рукою не дастаць. ... Далей
|