Четверг, 26.05.2011 14:57
На арэлі
Хлопцы селі
І гайдаюцца высока.
А Камял з айвой і дыняй
У руках
цікуе збоку.
Ды гукнулі і Камяла:
– Хіба месца побач мала?!
Падыходзь хутчэй, садзіся!
Узляціш хоць раз у высі!..
Сеў Камял, нібы завіс, –
І арэлі ... Далей
|
Арэлі
Веласіпедыст
Четверг, 19.05.2011 18:46
Даўно прасіў Ілья, і бацька
Купіў яму веласіпед.
Сказаў: “Веласіпед – не цацка,
Дык беражы яго як след!”
А сын катаўся без супыну:
Ганяў, прыпаўшы да руля,
Па лужынах і каляінах,
У слуп урэзаўся пасля.
Стаміўся так, што ... Далей
|
Творчасць пісьменніка Алега Лойкі
Среда, 18.05.2011 13:30
Да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Алега Лойкі
Адкуль казкі
Ехаў Бай праз лясок,
Вёз казак мяшок.
Дарожка крывенька,
Кабылка сляпенька.
З-за рэчкі, з-за гаю
Жучка выбягае,
Брэша на Бая,
Зубы выскаляе,
Мех расцерабіла,
Дзірку зрабіла.
Пакуль тое ўбачыў
Бай на сваім ... Далей
|
Мая Радзіма
Суббота, 14.05.2011 16:16
У дальніх краінах
Пальмы ды мора.
А ў нас –
Лугі зялёныя,
Азёры і рэкі,
У полі лянок цвіце,
Як васількі,
Буслы лятаюць
У небе.
Я тут нарадзілася,
Я тут жыву.
І ніколі не забуду
Радзіму сваю!
Валянціна Хмялеўская, г. Дзяржынск, гімназія № ... Далей
|
Творчасць Расціслава Бензярука
Понедельник, 9.05.2011 15:24
Беларусачка
Розных кветачак у полі
Расцвіло нямала.
У прыполік
Наша Поля
Зранку іх збірала.
У вянку прыбегла ў хату
Прыгажуня русая.
Пахвалілі мама з татам:
– Наша беларусачка!
Бусел
Зноў вясна. Я весялюся,
Што крыляе белы бусел
Да гняздоўяў Беларусі.
Зычным клёкатам за працу
Заклікае ... Далей
|
Рагачоў
Понедельник, 9.05.2011 15:07
Залаты там рог
І зямля – як мох,
А рэкі – як рай.
Цуда край!
Зоркі рассыпае,
Сонейкам кветкі збірае,
Дняпро “рог” крычыць,
Друць “ачоў” журчыць.
Град там стаіць,
Песня ляціць
Сівой старыны,
Замкавай гары.
Рагачоў – сэрца душы.
Паляглі тут сыны,
Дзеці роднай ... Далей
|
Вечны салдат
Понедельник, 2.05.2011 22:25
Дыміліся пажарышчы яшчэ,
А Перамога стала майскім святам.
Не выцер ён тады, у сорак пятым,
Слязу скупую на сваёй шчацэ,
Не змыў зямлю акопную ў рацэ.
На месцы тым, дзе падаў з аўтаматам,
Падняўся потым бронзавым ... Далей
|
Вершы
Вторник, 26.04.2011 05:31
Дзіцячы сад
Раз зайшлі ў дзіцячы сад
Восем жоўтых куранят,
Прывяла іх з вулачкі
Шэранькая курачка.
Трапіла ты, курачка,
Не у тую вулачку:
Тут дзіцячы сад
Не для куранят.
Размалёўка
Брацік пабег гуляць.
Хто паможа Алінцы
Пчолку размаляваць
На вярбовай галінцы?
Уладзіслава Луцэвіч
Божы крыжык
Шлях ... Далей
|
Літара “Р”
Суббота, 23.04.2011 20:14
Падрос Сярожа і цяпер
Ужо ў двары гуляе.
Не вымаўляе толькі “р”,
Бо літара – цяжкая.
На брата скардзіцца сястра.
Завуць яе Марына,
А ён стаіць сярод двара,
Крычыць: – Ты дзе, Маліна?
Яна тлумачыць: – Ты язык
Прыцісні ... Далей
|
Анатоль Зэкаў «Што за домік?»
Пятница, 22.04.2011 09:56
Што за домік?
З раніцы і да абеду
Шчыраваў унучак з дзедам.
Дошкі разам пілавалі
І цвікамі іх збівалі.
Домік вешалі на грушу,
Каб здалёк прывабіць птушак.
Домік зладзілі шыкоўны.
А завецца ён ...........
Пакіньце, калі ласка, свой адказ ... Далей
|
Смяшынкi ад Васiля Вiткi
Пятница, 22.04.2011 09:49
На сонца вяслую
На чоўне сабраўся ў бязмежную даль,
У шлях невядомы, бясконцы.
Хай бераг далёка, а я паміж хваль
На сонца вяслую, на сонца!
З запісаў у дзённіку
– Хаваймасо! – закрычалі суседавы ўнукі, якія ... Далей
|
Творчасць польскіх паэтаў
Вторник, 19.04.2011 14:05
Пра верабейку
Каму верабейка нялюбы?
Малая добрая птушка
знішчае вусеня дзюбай,
бо ўсім нам – сябра і служка.
Прылёт верабейкі – свята
у шэрым будзённым быце.
Любіце яго, дзяўчаты!
Каму гавораць, любіце!
Канстанты Ільдэфанс Галчынскі
З польскай мовы пераклаў Андрэй ... Далей
|