Суббота, 1.10.2011 07:05
Будаўнік, мантажнік, слесар,
Вас я рад заўжды вітаць.
Многа розных ёсць прафесій,
Трэба мне адну абраць.
Ганаруся касманаўтам,
Ганаруся мараком,
Ганаруся родным татам –
Ён працуе мастаком.
Ганаруся шчыра ўсімі,
І пашана ўсім мая,
Апрача, сказаць павінен,
Лежабокі-гультая.
Міхась Пазнякоў ... Далей
|
Ганаруся
Жалейка
Пятница, 30.09.2011 23:26
Гук жалейкі – пяшчотны і чысты,
З паэтычнай душой у суладдзі.
Ён, як голас крыніц, серабрысты,
Як мелодыя ветру ў квітнеючым садзе.
О, жалейка!
Яе песні – вясёлцы і зоркам,
Яе песні – малому дзіцятку,
Яе песні ... Далей
|
Вучаніца
Понедельник, 26.09.2011 07:05
Не хаджу ў дзіцячы садзік,
Не малая болей я.
Вучаніцай я завуся,
Ёсць і форма школьная.
І за ўсіх раней у школу
Я прыйсці стараюся.
Заліваецца званок там
Весела штораніцы.
Там дзяцей чакаюць парты
Новенькія, чыстыя.
Там настаўніцу сустрэну
З кнігай ... Далей
|
Верасень
Суббота, 24.09.2011 13:15
Травы ў кроплях срэбнае расы,
Дрэвы непрыкметна пажаўцелі.
Заціхаюць птушак галасы, –
Івалга з малінаўкай адпелі
Песні, што звінелі на зары
І будзілі сонечнае ранне:
Птушкі адляцелі да пары,
Каб вярнуцца ўвесну на спатканне.
Кружацца і падаюць лісты ... Далей
|
Народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу споўнілася 80 гадоў
Пятница, 23.09.2011 07:30
Родная мова
Мова родная мая ты,
Што і дзедавай была!
Мова мамы, мова таты,
Мова нашага сяла!
Ты звініш, калі я ўранку
Чую песні за акном,
І журчыш, як баіць байку
Мне бабуля перад сном.
Разгарну буквар вясёлы –
Зноў ... Далей
|
Вершыкi ад Змітрака Марозава
Среда, 21.09.2011 11:20
Добры конік
У мяне ёсць конь драўляны,
Ён вясёлы і рахманы,
Цэлы дзень дзяцей ён возіць…
І зусім аўса не просіць!
Злы індык
Паглядзець рашыў Ягорка,
Хто ў бабулі на падворку.
Дзве казы, парсюк, пяць гусак,
Курак сем…
– Ой-ой, ... Далей
|
Рабко
Понедельник, 19.09.2011 14:45
Кандрат Лейка
Рабко
Рабко верна у нас служыць
І жыве сабе, не тужыць:
Удзень грэецца на сонцы,
Ноччу дрыхне на саломцы.
Пільнуе ён гумно, садок,
З двара не ступіць ні на крок,
Але тады толькі брахне,
Як хто ў ... Далей
|
Вершы нашых чытачоў
Суббота, 10.09.2011 17:13
Грыбоў назбіраю
Пальецца цёплы дождж без краю,
Сустрэне нас краса лясная.
Абудзіць сэрца гоман гаю,
Грыбоў багата назбіраю.
Ангеліна Марчанка
Любанскі раён, Рэдкавіцкая СШ
Прыходзьце з тортам
Прынесла я сяброўкам
Цукеркі і пячэнне.
Пачаставала ўсіх,
Кажу: – Да пабачэння!
А вы, сяброўкі, ... Далей
|
Выток
Среда, 7.09.2011 22:33
Я ведаю,
Кожная рэчка
У родным краі
Свой мае выток:
Празрыстую
Маці-крыніцу,
З якой, як сынок,
І бяжыць ручаёк.
Вольга Дарашкевіч
г. Гродна, СШ № 6 ... Далей
|
Баявая нічыя
Среда, 7.09.2011 19:31
Мама і тата
Збіраюцца ў госці.
Мама з люстэрка не зводзіць вачэй.
І памагаюць Сяргейка і Косцік
Ёй прыбірацца,
Збірацца хутчэй.
– Хто рухавейшы:
Я ці мой брацік?
– Хто з нас спрытнейшы:
Брат мой ці я?..
Бегаюць наперагонкі па ... Далей
|
Белы свет
Суббота, 3.09.2011 12:12
Каля нашага сяла
Белым грэчка зацвіла.
Белы лебедзь сеў на стаў –
Белым свет сягоння стаў.
Пахне мёдам у садку,
Сырадоем – у збанку.
– Бо навокал, – кажа дзед, –
Белы і салодкі свет.
Пятро Асадчук
Пераклала Валянціна ... Далей
|
Дасціпны коцік
Пятница, 2.09.2011 08:30
Коцік скача:
– Мяў-мяў-мяў!
Я тваю вяндлінку ўзяў,
Бо люблю прысмакі.
– З’еў? – пытаю.
– Не скажу.
– Ой, глядзі, бо пакажу,
Дзе зімуюць ракі!
Сумна – ляж і паляжы
На канапе ў цішы.
– Добра!
Толькі пакажы,
Дзе зімуюць мышы. ... Далей
|