Пятница, 15.11.2019 13:19
Тут некалі быў чалавечак,
А тут, хіба, пара авечак,
А тут вось шматок ад старонкі
І капыток ад кароўкі.
Тут пляма мо ад аладкі?
А можа, алей з салаткі?
А тут дамалёвана муха,
А ў коціка — ... Далей
|
Непаслухмяныя чытачы
Крот-агароднік
Среда, 13.11.2019 18:09
Неяк раз задумаў Крот.
Малюнак Сяргея Волкава
Пад зямлёй зрабіць гарод.
Праз падземныя хады.
Кожны дзень хадзіў туды,
Паліваў,
рыхліў,
капаў...
Ды ўраджай,
на жаль,
прапаў!
Здагадаліся, чаму?
Трэба сонейка яму!
Генадзь Аўласенка ... Далей
|
Маміна памочніца
Среда, 6.11.2019 06:34
Дай мне, мам, муку, тварог,
Буду я пячы пірог!
Я ж такая гаспадыня —
Толькі хто ж мне міску здыме?
Хто ж яечкі разаб’е?
І ў духоўку торт запхне?
Гатаваць — гэта не проста,
Ды з такім ... Далей
|
Два дразды
Понедельник, 4.11.2019 10:11
Па-суседску два гнязды —
Па-суседску два дразды:
Чорны дрозд
І дрозд рабіннік, —
У адной жывуць сябрыне.
Знае лес увесь наскрозь:
Чорны — чорны ён і ёсць,
А сусед рабіннік —
Грудкі ў рабацінні.
Чорны дрозд —
Амаль як шпак,
І ... Далей
|
Узвіжанне
Четверг, 31.10.2019 11:45
Пад Птушыным Шляхам
Шлях вужоў у вырай.
Збожжа ўсё пад дахам,
Дождж гучыць, як ліра.
На ключы замкнула
Галка дзіва-лета
І крылом махнула
Роднаму сусвету.
І на журавіны
Час прыйшоў балотны,
У зіме-краіне
Сцішаць нам самоту.
Аксана Спрынчан ... Далей
|
Самакат
Среда, 30.10.2019 12:21
Мама, дагані
Суперсамакат!
Правілы гульні —
Хутка й наўздагад!
Ты давай бягом,
Я ж палёт люблю:
Адштурхну наском
Ад сябе зямлю.
Я магу без рук,
Вунь да тых алей!
Упаду на брук —
І лячу далей.
Тармазоў няма,
Толькі ветру свіст.
Ад мяне дарма
Уцякаў ... Далей
|
Кастрычнік
Вторник, 22.10.2019 12:07
Карагод месяцаў
Чым нам запомніцца месяц дзясяты?
Дзён у ім — трыццаць адзін!
Школа святкуе цудоўнае свята,
Чырвань — на гронках рабін.
Павіншуем адзнакамі,
Дзясяткамі і дзявяткамі,
Ганарацца настаўнікі намі,
А мы — настаўнікамі!
Прыкметы і прымаўкі
Калі рабіны многа, ... Далей
|
Вершы Святланы Парахоўнік
Среда, 9.10.2019 09:04
Мухаморы
Мы — дзяўчаткі-невялічкі,
Носім белыя спаднічкі.
На галоўках капялюшык
З чырвані і белых мушак.
Нас, красунь, відаць здалёк,
Каб грыбнік знайсці нас змог.
Але нас ты не бяры,
Мы атрутныя ўнутры!
Каляровы букецік
Як цудоўна і прыгожа
Ў парку восеньскай ... Далей
|
У грыбным лесе
Пятница, 4.10.2019 18:28
Прайшлі гусценькія дажджы,
Малюнак Наталлі Таўсталес
Пасеяўшы грыбочкі.
І мы ранютка — за кашы,
Да бліжніх мчым лясочкаў.
Спяшаюцца ўсе грыбнікі
Да лесу сцежкай блізкай:
Стаяць радочкам маслякі
Ў бліскучых шапках слізкіх.
А пад асінай — прыгажун,
Высокі, стройны, ... Далей
|
Непералётны вырай
Четверг, 3.10.2019 08:18
Сышліся хмары —
восені паслы.
І за акном не ціхне дождж-назола.
На поўдзень скіраваліся буслы,
а нас з табой ужо чакае школа.
Лістоту золкі вецер падхапіў
і закружыў яе ў апошнім танцы,
пад невясёлы восеньскі матыў
чапляецца за ... Далей
|
Хвост
Среда, 2.10.2019 16:08
Знайце: нашага паўліна
Паважаць усе павінны!
Хоць на сушы ён жыве,
А пад ветразем плыве.
Гэты ветразь, нібы веер,
Надзімаў паўліну вецер.
Па двары ідзе наўпрост —
На ўвесь двор паўлінаў хвост:
Гэтак веер распусціўся —
На двары ледзь ... Далей
|
Асенняе
Пятница, 27.09.2019 18:10
Малюнак Наталлі Таўсталес
Ні ціха,
ні шпарка
плыла сабе хмарка.
Плыла
невядома
адкуль і куды,
як човен,
што повен
чысцюткай вады.
То ўправа,
то ўлева
хілілася крышку.
І вось
зачапілася
за тэлевышку.
І стала адразу
нібыта ў тумане
футбольнае поле
на нашым экране.
Дзе мяч?
Дзе вароты?
Не ведаем —
што там?
А ... Далей
|