Воскресенье, 12.04.2020 09:00
Артур ВОЛЬСКІ
Зацепліў зоры красавік,
Як маякі ў Сусвет,
Дзе недзе ў пыле зорным знік
Палётаў першых след.
Патухлі ў доме ўсе агні.
Мне ж не заснуць ніяк.
Там, у міжзорнай вышыні,
Лятаў і мой земляк.
Лаўлю я кожны ... Далей
|
Зорны кліч
Казімір Камейша
Пятница, 28.02.2020 10:00
РАНЕЦ
На двары дзівос хапае,
Хоць здзіўляюцца не ўсе.
Ранак па двары ступае,
Ранак ранец мой нясе.
Як і трэба – за плячыма.
Лёгка йдзе,
Спіны не гне.
Цёплы ранак, малайчына.
Ён найлепшы сябра мне.
А са школы новым ходам
Не ... Далей
|
Я тут жыву
Вторник, 25.02.2020 09:00
Уладзімір Ліпскі
ДНЯПРО злучае тры краіны —
Расію, Беларусь, Украіну.
Пачынаецца з невялікага балота
ў Смаленскай вобласці.
Набірае моцы, разгону
і горне свае хвалі.
па зямных прасторах
на 2 тысячы 201 кіламетр.
Старажытныя людзі называлі
гэту раку Барысфенам.
Яна ўваходзіла ў ... Далей
|
Да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна
Понедельник, 24.02.2020 10:00
Рыгор БАРАДУЛІН
Пільная просьба
На тэлестудыю цяля
Прыбегла з просьбай пільнай,
Каб выпусцілі ўрэшце для
Цялятак
ЦЯЛЯфільмы.
Басалапкі
У адным жывуць двары
Тры Рыжулі,
Тры сястры.
Неяк раз
Абулі кошкі
Басалапкі –
Басаножкі,
Бо за ножкі,
Бо за лапкі
Можа ўцяць
Барбос з-за лаўкі.
Тут жа муркнулі
Рыжулі,
Тэпці мулкія
Разулі –
Басанож
Яно ... Далей
|
Сініца вялікая
Пятница, 21.02.2020 09:00
Васіль ЗУЁНАК
Вялікая сініца
Казала ўсім сястрыцам:
– Хоць меншыя вы ростам,
Сябе паводзьце проста.
Як і ў мяне, у вас правы
Птушыныя і знакі.
“Вялікая…” – дык знайце вы:
Тут велічы ніякай.
Сініцы ж вы таксама,
Хоць розныя ў ... Далей
|
Анатоль Зэкаў
Четверг, 6.02.2020 10:00
ЗАВЕЯ
Снег змятаючы да плота,
Намяла зіма сумёты.
Я на вуліцы гуляю,
А завея завывае,
Снегам у мяне шпурляе.
Снег на шапку наліпае,
Быццам сам я падрастаю.
НА КАНЬКАХ
Выйшаў у мароз на лёд,
На каньках катаўся кот.
Неслі ўперад так ... Далей
|
Я тут жыву (працяг)
Вторник, 4.02.2020 10:03
Мінскае метро —
горад пад горадам.
Дваццаць дзевяць станцый —
як мікрараёны, як музеі,
як сама сталіца ў мініяцюры.
На лініях Метрапалітэна
у назвах прыпынкаў
прадстаўлены пэўныя раёны —
Фрунзенскі, Кастрычніцкі, Першамайскі,
Маскоўскі, Партызанскі…
Вялічныя, знакавыя помнікі сталіцы
вызначаны ў станцыях
“Плошча ... Далей
|
Месяц за месяцам
Четверг, 23.01.2020 18:01
Месяц за месяцам – год.
Пералічу ўсе да кожнага.
Круціцца дзён калаўрот
З першага дня й да апошняга.
Смаліць няшчадна ці снег
Сыпле –
любою пагодаю
Дзён не спыніць кругабег –
Снежныя дні ці спякотныя.
Месяц праходзіць – за ... Далей
|
Васіль Зуёнак. Вершы
Среда, 22.01.2020 14:57
Чачоткі
Кажуць, што чачотка
Вераб’ёва цётка.
Тут згадзіцца мы павінны:
Вераб’іны сілуэт
І з атрада вераб’іных, –
Іншы трошачкі партрэт.
Як аматары зярнятак –
З вераб’ём амаль блізняты.
Даспадобы тым і гэтым
Той ласунак цёплым летам.
А халоднаю зімой
Да зярнят ляцяць ... Далей
|
Серафіма Бестава. Вершы
Вторник, 21.01.2020 09:51
Воўк
Малюнак Віталя Дударэнкі
Так ваўку пашанцавала.
Ён удачы вельмі рад.
Сёння рыбка так клявала,
Налавіў ён рыбкі шмат.
Дзень шчаслівы, нібы казка,
Гэткіх дзён ён мала знаў.
Сам наеўся пад завязку,
І лісу пачаставаў.
Ліска
Бегла ліска праз лясок,
И з мядком знайшла збанок.
Пэўна тут ... Далей
|
Сняжынка
Понедельник, 20.01.2020 07:47
Заблудзілася сняжынка
І не ведае, як быць:
То прысела на хусцінку,
То над вуліцай ляціць.
То над лугам, то над рэчкай,
То над школаю лятае,
Цэлы дзень і цэлы вечар
Быццам некага шукае.
То прысела над акном,
І на ... Далей
|
Лёля Багдановіч. Вершы
Среда, 15.01.2020 14:30
СВАВОЛЬНІК СНЕЖАНЬ
Снежань снежкамі кідаў
Шэрым адвячоркам.
У белы кужаль спавіваў
Сад і грады лоўка.
У дрывотнік зазірнуў,
Пасядзеў на ганку
І на хату нацягнуў
Белую вушанку...
ШЧОДРЫ ДЗЕД
Снег ляжыць на аканіцах.
Ззяе елка – Новы год.
У валёнках, рукавіцах
Дзед Мароз ... Далей
|