Среда, 11.10.2023 10:00
Неўтаймаваны фантазёр —
Амаль у кожным доме.
Там — сонца ў чырвані азёр
Плыве на ціхім соме.
А тут — ліловыя зубры.
Прыемны ў іх занятак:
На вадапой вядзе стары
Маленькіх зубранятак.
Заслонаў крочыць па лугах —
Па чэрвеньскай ... Далей
|
Эдзі АГНЯЦВЕТ. На выстаўцы дзіцячых малюнкаў
Юлія ВЕРАМЕЙ. 32 АСЕННІЯ ЛІТАРЫ
Четверг, 5.10.2023 10:00
А
Адгрымелі навальніцы,
Б
Барвай лісце залаціцца,
В
Вечар цьмяны, водар тонкі,
Г
Глог чырвоны мерзне ў гронках.
Д
Дзядзька чыніць бабцы плот,
Е
Ейны кот разліў кампот.
Ё
Ёдка ўночы, стыне Месяц.
Ж
Жаўрукі на поўдзень мецяць.
З
Збегла лета ў цёплы вырай
І
І пануе восень шчыра.
Й
Йдуць ... Далей
|
Мікола ЧАРНЯЎСКІ. ПЕНЬ-ГРЫБНІК
Воскресенье, 10.09.2023 09:00
Казка
Там, дзе высечка вялася,
Пень застаўся,
Пень стары.
Абрастаў патроху мохам
Без апраткі —
Без кары.
Пёкся, сох пад сонцам летнім,
Пад дажджом увосень мок
Ён, забыты,
Непрыкметны,
Пачарнелы пень-пянёк.
Пень, патрэсканы заўчасна,
Толькі ўглыб садзіўся, лез.
“Гляньце, ён такі няшчасны!” —
Уздыхаў, шаптаўся ... Далей
|
Уладзімір МАЦВЕЕНКА. Ле-бе-дзя-ня-ты
Пятница, 18.08.2023 10:00
Калісьці па лёдзе
Лябёдка ступала.
У лунку папала
І лапку зламала.
Там лекары лапку
Ледзь-ледзь
Падлячылі,
А потым Лябёдку
Лячылі ля Чылі.
Лябёдцы не люба
Ля Чылі лячыцца,
Любімы куточак
Пад Любанню
Сніцца.
Лябёдка бяссонную
Ноч прасядзела,
А ледзь развіднела —
У неба ўзляцела.
Вунь злева — затока
Блакітам ... Далей
|
Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК. Хомка і альтанка
Четверг, 15.06.2023 10:10
Пэўна, Свіслачы на ўцеху
Хомка бег і неспадзеў
З усяго свайго разбегу
У альтанку заляцеў, --
Тую, што на павароце
Нашай сціплае ракі.
Рэдка хто ў яе заходзе…
Хомка от забег такі!
І ў альтанкавым спакоі
Напалохаў вераб’я,
Пахваліўшыся сабою:
“Свіслач! ... Далей
|
Да юбілею беларускай паэткі Зоські ВЕРАС
Пятница, 30.09.2022 10:00
Зоська ВЕРАС
ЧАРОЎНЫ КРАЙ
Сыночку маленькі, ты ручку мне дай,
Увяду ця’ ў чароўны, у нязведаны Край,
Вузенькай мяжою мы пойдзем ўдваіх;
Так мякка, на’т крокаў ня ўчуем сваіх,
Так мякка, прыгожа, пахуча… ах рай!
Сыночку маленькі, ... Далей
|
Да юбілею народнага паэта Максіма Танка
Суббота, 17.09.2022 10:00
Максім ТАНК
Галінка і верабей
-- Галінка-вярбінка, --
Прасіў верабей, --
Мо пакалыхала б
Маіх ты дзяцей?
Галінка не хоча
Дзяцей калыхаць.
-- Ідзіце, казулі,
Галінку ламаць!
Казулі не хочуць.
-- Ідзіце, ваўкі,
Лавіці, караці
Казуляў такіх,
Якія не хочуць
Галінку ламаць,
Якая не хоча
Дзяцей калыхаць.
Ваўкі ... Далей
|
Уладзімір ЦАНУНІН. Ластаўкі
Вторник, 28.06.2022 10:00
Нізка над зялёным лугам
Ластаўкі лятаюць кругам.
Робяць дзіўную работу:
Камароў збіраюць ротам.
А старыя кажуць людзі,
Што пад вечар дожджык будзе.
Паразважай!
З якой прыкметай аўтар звязаў ластаўку ў вершы? Ці ведаеш ты, чаму ластаўкі лятаюць ... Далей
|
Віншуем з 90-годзем даўняга сябра «Вясёлкі» — паэта Анатоля ВЯРЦІНСКАГА
Четверг, 18.11.2021 10:00
МАМА МЫЛА РАМУ...
Паводле буквара
Была і ў мяне мама.
Мыла раму таксама.
Мыла раму яна дабяла, даясна.
Ці то ішло свята,
ці то прыйшла вясна.
Мама была занята --
мыла раму яна.
Мама раму мыла,
мама мыла шкло,
каб сонца ... Далей
|
ВІНШУЕМ З ДНЁМ МАЦІ
Среда, 14.10.2020 14:00
Ніл ГІЛЕВІЧ
Маці
Я ўзыходжу на двор,
Я кажу ёй: «Са святам!» —
I цалую знаёмыя родныя вусны,
I бяру пад руку,
I іду з ёй у хату,
Дзе ад прыпечка б’е
Дух гарачы капусны.
Я гляджу ў яе ... Далей
|
Аксана СПРЫНЧАН
Пятница, 10.07.2020 11:00
Матуля майго таты
Чытае кніг багата
Сабе, і мне, і дзеду
Пасля і да абеду.
Сумуе ці рагоча,
А з кнігаю быць хоча.
І мне цікава з ёю –
З бабуляю маёю.
Пра цмокаў і піратаў
Чытаем мы заўзята.
Як ... Далей
|
Салаўіны канцэрт
Понедельник, 27.04.2020 10:00
Уладзімір КАРЫЗНА
Раніца заранкай
Прабіваецца –
Салавей
Над рэчкай заліваецца
На лады ўсе
І калены розныя –
Гэткія чароўныя,
Дзівосныя!
Так таленавіта
Фантазіруе,
Ажно бусел
Дзюбай апладзіруе.
... Далей
|