Суббота, 5.12.2020 13:00
ШЧЫГОЛ
Што ён сказаць нам сіліцца?
Абноўка на патыліцы!
Ад дзюбы і да хвосціка
Шчыгол заўсёды ў форме.
У модзе ён не просценькі:
Яго аздоба горне.
Шыкоўна выглядае:
Як у люстэрку, ззяе
Ў сваім берэце новым
Шчыгол чарнагаловы.
... Далей
|
Васіль ЗУЁНАК
ВАСІЛЬ ЗУЁНАК
Четверг, 20.08.2020 10:00
Парода
Каго так пільна сцеражэ
Лунь лугавы дзюбаты?
Няўжо, так яйкі беражэ?
Не! – родных немаўлятак!
Бялеюць пуху камячкі,
Сляпыя вачаняты, –
Але ўжо дзюбак вайстрачкі
Нібыта ў мамы з татам!..
... Далей
|
Васіль ЗУЁНАК
Среда, 13.05.2020 11:54
Гальштучнік і траўнік
Гальштучнік і траўнік –
Суседзі па траве.
Траўнік – той наогул
У траве жыве.
Рэдка калі носам
Вылезе з травы:
Толькі нос і ўбачыш –
Без галавы.
Гальштучнік суседства
Тое ўпадабаў,
Хоць і не хаваецца
Між высокіх траў.
Бо заўсёды ... Далей
|
Васіль Зуёнак. Вершы
Среда, 22.01.2020 14:57
Чачоткі
Кажуць, што чачотка
Вераб’ёва цётка.
Тут згадзіцца мы павінны:
Вераб’іны сілуэт
І з атрада вераб’іных, –
Іншы трошачкі партрэт.
Як аматары зярнятак –
З вераб’ём амаль блізняты.
Даспадобы тым і гэтым
Той ласунак цёплым летам.
А халоднаю зімой
Да зярнят ляцяць ... Далей
|
Васіль ЗУЁНАК. Вершы
Среда, 19.11.2014 07:57
Ёсць у нас краіна “Мяў”
Не за сінімі марамі,
Не за цёмнымі лясамі –
Недалёка, побач з намі,
Ёсць краіна з жыхарамі –
Слаўным племенем каціным.
Сустракаюць тут гасцінна,
Прамурлыкаюць вам казку,
Ды і самі любяць ласку…
Шмат дзівосаў ... Далей
|
Часопісу “Вясёлка” — 65 гадоў!
Четверг, 21.04.2022 15:00
Запрашаем прыняць удзел у прэс-мерапрыемстве, прысвечаным 65-гадоваму юбілею дзіцячага часопіса “Вясёлка”.
Дата і час правядзення: 25 красавіка 2022 г. у 16.00.
Месца правядзення: канферэнц-зала выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” па адрасе: г. Мінск, ... Далей
|
Крыўда
Воскресенье, 26.04.2020 10:00
Васіль ЗУЁНАК
– Ты адкуль з такім уборам,
Ты з якой Аўстраліі?
– Я з-пад нашае Дукоры,
Дзе не раз бывалі вы.2
Дзе разлом пластоў крутых,
Не гасцямі чуемся:
Там у норках земляных
Мы жывём-гняздуемся.
Не кар’ер, а інтэрнат!
Ды ... Далей
|
Крылатая радасць
Пятница, 3.04.2020 10:00
Васіль Зуёнак
КУРАЧКІ
Што за парачка на фота,
Як дазнаўся:
– Ці не з нашага балота?! –
Запытаўся. –
Ну, з таго, з майго дзіцячага,
З былога,
Ад якога ўжо ні знаку.
Анічога!..
Там і курачкі балотныя
Увішныя
(Ці чаротніцы,
Калі сказаць па-кніжнаму/)…
Ды ... Далей
|
Сініца вялікая
Пятница, 21.02.2020 09:00
Васіль ЗУЁНАК
Вялікая сініца
Казала ўсім сястрыцам:
– Хоць меншыя вы ростам,
Сябе паводзьце проста.
Як і ў мяне, у вас правы
Птушыныя і знакі.
“Вялікая…” – дык знайце вы:
Тут велічы ніякай.
Сініцы ж вы таксама,
Хоць розныя ў ... Далей
|
КРУМКАЧ
Пятница, 7.02.2020 10:30
Васіль Зуёнак
Хоць і крумкне іншы раз –
Не таму, што злосны,
А таму, што паміж нас
Ходзяць пагалоскі,
Быццам ён усім бяду
Чорную вяшчуе…
Нагавор той адвяду
Сходу, як пачую!
Бо крумкач свой чын нясе
Без узнагароды,
Бо ён птушка, ... Далей
|
Крылатая радасць
Пятница, 22.11.2019 09:44
ВЕРАБ’ІНЫ СЫЧЫК
Пярынку да пярыны
У вераб’я пазычыў
І выгляд вераб’іны
Займець імкнецца сычык.
Наладзіў маскіроўку,
Але драпежнік з твару.
На сук усеўся лоўка –
Высочвае ахвяру…
КУГАКАЎКА БАРАДАТАЯ
Хто кугакаўку не знае,
Не пытайце птушку строга:
Раз за разам паўтарае
“У…” ды ... Далей
|
Два дразды
Понедельник, 4.11.2019 10:11
Па-суседску два гнязды —
Па-суседску два дразды:
Чорны дрозд
І дрозд рабіннік, —
У адной жывуць сябрыне.
Знае лес увесь наскрозь:
Чорны — чорны ён і ёсць,
А сусед рабіннік —
Грудкі ў рабацінні.
Чорны дрозд —
Амаль як шпак,
І ... Далей
|