Суббота, 25.04.2020 11:00
Андрэй ХАДАНОВІЧ
Хоць кот і сябра чалавеку,
Ты адчуваеш небяспеку.
З-пад коўдры высунеш нагу –
Укусіць проста на бягу.
Тры пальцы высунуў з-пад коўдры –
Тры драпіны. І сінякоў – тры.
Неасцярожны рух рукой –
І ўсё! Крычыш ... Далей
|
І на Соньцы ёсць плямы
Самакат
Среда, 30.10.2019 12:21
Мама, дагані
Суперсамакат!
Правілы гульні —
Хутка й наўздагад!
Ты давай бягом,
Я ж палёт люблю:
Адштурхну наском
Ад сябе зямлю.
Я магу без рук,
Вунь да тых алей!
Упаду на брук —
І лячу далей.
Тармазоў няма,
Толькі ветру свіст.
Ад мяне дарма
Уцякаў ... Далей
|
Драпежнік
Среда, 19.06.2019 10:49
Скача-скача коцік шэры
Па фіранках, па таршэры –
Столькі шуму, быццам леў
У кватэры ашалеў.
Бах! – ушчэнт разбіта пляшка:
“Прыбяруцца, ім не цяжка!”
Бух! – на стол разліў алей
І шчасліва мчыць далей.
Скача-скача кот драпежны –
Як ... Далей
|
Фантан
Вторник, 7.07.2015 07:03
Міма шыльдаў, міма крамаў,
Міма ровараў без рамаў,
Міма лавак, міма клумбаў,
Міма тэатральных тумбаў,
Міма рынку, міма парку,
Паўз машыну-іншамарку,
Міма кветак у вазонах,
Па сцяжынках, па газонах
Крочу да фантана, дзе
Буду плёскацца ў вадзе!
За руку прыводжу ... Далей
|
Грыбы
Суббота, 12.11.2011 15:45
Мчыць машына, дым з трубы –
З дзедам едзем у грыбы.
Шмат грыбоў у нашым лесе,
Шмат і ў кош мой іх улезе.
Назбіраю сто ці дзвесце,
Каб і тата мог пад’есці.
А яшчэ грыбоў ... Далей
|
Творчасць польскіх паэтаў
Вторник, 19.04.2011 14:05
Пра верабейку
Каму верабейка нялюбы?
Малая добрая птушка
знішчае вусеня дзюбай,
бо ўсім нам – сябра і служка.
Прылёт верабейкі – свята
у шэрым будзённым быце.
Любіце яго, дзяўчаты!
Каму гавораць, любіце!
Канстанты Ільдэфанс Галчынскі
З польскай мовы пераклаў Андрэй ... Далей
|
Чаму агурок не спявае?
Четверг, 14.04.2011 15:33
Пастаўленае пытанне
даўно не дае спакою.
Задачу рашыць мы ў стане,
якой ні была б цяжкою!
Калі агурок не спявае –
ні ўдзень, ні ўначы, ніколі
душа не пяе жывая! –
То, пэўна, з Божае волі?
Спяваю бы ... Далей
|