Четверг, 10.06.2021 10:00
Вожык-прыгожык — шэры клубок,
Як ты патрапіў да нас у садок?
Дзе твая норка, з кім ты жывеш?
Што пад шыпшынай са смакам жуеш?
Хочаш, налью я табе малачка?
Хочаш, табе пашукаю жучка?
Хочаш, цябе на ... Далей
|
Іван КАРЭНДА
Мой дзіцячы сад
Четверг, 28.02.2019 20:15
Самы лепшы сад сталіцы —
Гэта мой дзіцячы сад.
Тут люблю я весяліцца,
Тут сяброў я маю шмат.
Самы лепшы ў Беларусі!
Самы лепшы ў свеце сад!
І люблю, і ганаруся —
Сад шчаслівых дашкалят!
Іван Карэнда
... Далей
|
Касманаўт
Понедельник, 4.06.2018 13:11
Вясною і летам,
Увосень і ўзімку
Малюе ракеты
Хлапчына Максімка.
Са старта – угору,
Да зорак Сусвету,
Над сушай і морам,
Нясуцца ракеты.
І хтосьці махае
Рукою з арбіты –
Як быццам гукае,
І кліча нібыта:
“Які над зямлёю
Прастор неабсяжны!
Хто следам за ... Далей
|
Загадкі
Пятница, 9.10.2015 07:03
*
На зялёнай галінцы
У драўлянай скрынцы
Ляжыць ласунак –
Твой пачастунак.
(Арэх)
*
Маленькія, чуйныя вушкі,
На лапках мяккія падушкі,
Мае доўгія кіпцюры –
Каб мыш даставаць з нары.
А мыцца пачаў – гасцей чакай,
Радню ці сяброў сустракай.
(Кот)
*
Лясная драпежная птушка.
Ніколі ... Далей
|