Вторник, 26.02.2019 10:51
Авяр’ян Дзеружынскі
Сані
— Хто вас гоніць з горкі, сані?
— Ды ніхто, бяжым мы самі.
— А чаго вам так спяшаць?
— Трэба Верачку катаць.
Данута Бічэль-Загнетава
Мядзведзь
Дзед Мядзведзь стаміўся троху —
Лёг у мяккую бярлогу.
Смачна спалася яму,
Не ўставаў усю зіму.
Уладзімір ... Далей
|
Вершы на памяць для самых маленькіх
Люты
Понедельник, 25.02.2019 06:25
Рубрыка "Карагод месяцаў"
Самы кароткі і самы сцюдзёны
Малюнак Наталлі Таўсталес
Месяц пад нумарам два.
Ён то вясну набліжае штодзённа,
То замарожвае вас,
Шчочкі і вушкі, ручкі і ножкі.
Дадому бяжы і не збочвай з дарожкі!
Месяц-забава ... Далей
|
Шчасце ў каляровай паперцы
Пятница, 22.02.2019 12:43
Малюнак Віталя Дударэнкі
Калі мне было 5 гадоў, я вельмі любіў цукеркі. Я мог есці іх цэлы дзень, пакуль крыштальная цукерніца да верху не напоўніцца каляровымі абгорткамі. Даволі часта мама, калі садзілася піць гарбату адной ... Далей
|
Лічылкі
Четверг, 21.02.2019 11:09
Карова
У бабулі ёсць карова
З галавою каляровай
З капытамі і нагамі
І з прыгожымі рагамі.
Да пытання хто гатовы,
Калі ласка, моўце слова:
Колькі мае ног карова?
Колькі ёсць на ёй рагоў?
І пытанне паміж намі:
Што ў яе там з ... Далей
|
Горкі
Среда, 20.02.2019 08:59
Рохлік -- звычайны беларускі парсючок. Беленькім у чорную плямку, з ружовенькімі ножкамі і акуратненькім лычом.
У школе толькі пачаліся вакацыі. Пасля абеду Рохлік сядзеў ля вакна і думаў, чым сябе заняць. ... Далей
|
Загадкі
Вторник, 19.02.2019 10:36
Хто прынёс на носе рог?
Разам скажам… насарог
Шыю мець вышэй за шафу
Хоча доўгая… жырафа
Біўні, хобат мае ён,
Як гара, вялікі… слон
Хутка рос і не хварэў
Цар звяроў. Назваўся… леў
Загрукоча, грымне штось,
Рогі так скідае… лось
З голаду завыў ... Далей
|
Зімадзеці
Понедельник, 18.02.2019 15:00
Мы – зімовыя істоты:
швэдрашыі, гольфаботы,
лютахлопцы, студзяўчынкі,
шапкавушы, цёпласпінкі,
лыжаногі, санкапузы,
ўснегзалезцікарапузы.
Ды праз колькі часу дома
ўсё мяняецца, вядома.
Там мы распранаемся
і ператвараемся.
Зноў мы Тані, Янкі, Люды…
Вось такія ўзімку цуды!
Вольга ГРОНСКАЯ ... Далей
|
Вершы Анатоля Зэкава
Пятница, 15.02.2019 08:19
Пераапранутая свінка
Малюнак Улады Шуневіч
Свінка лужыну знайшла.
Свінка ў лужыну зайшла.
Паляжала ў ёй хвілінку –
Не пазнала маці свінку,
Быццам футра памяняла:
Раптам з белай
Чорнай стала.
Парасяткі на зарадцы
Раніцою на зарадку
Выбягаюць парасяткі.
Каля плоту без спачынку
Чухаюць ... Далей
|
Хто галоўны на кухні
Четверг, 14.02.2019 18:09
Жылі-былі на кухні сталовыя прыборы – Нажы, Лыжкі і Відэльцы. Сярод іх асабліва вылучаўся Кухонны Нож. Менавіта яго бралі гаспадары першым, калі прымаліся гатаваць ежу. Астатнімі ж прыборамі карысталіся тады, ... Далей
|
Цукеркі
Среда, 13.02.2019 10:04
Малюнак Віталя Дударэнкі
Мама купіла цукерак і паклала ў шафу. Вечарам дастала цукеркі, а іх толькі палова засталася.
— А ну прызнавайцеся, хто браў цукеркі? — спытала яна.
— Я не брала, ... Далей
|
Найлепшы лекар
Вторник, 12.02.2019 09:57
Я стаю, гляджу ў акно.
Там цікава, бы ў кіно!
Чорны кот на тратуары,
вецер разганяе хмары,
вунь варона, вось сінічка,
на галінцы рукавічка.
Людзі йдуць туды-сюды,
пакідаючы сляды.
Хто на санках, хтосьці ўлёт.
І паўсюдна снег і лёд!
Для ... Далей
|
Кошка-жартаўніца
Понедельник, 11.02.2019 21:20
Маленькую кошачку Анфісу прынеслі ў новы дом, калі ёй было два месяцы. Кацяня аказалася вельмі жвавым, гуллівым і гарэзлівым. Ішоў час, маленькая Анфіса паціхеньку пераўтваралася ў дарослую і разумную кошку. ... Далей
|