Понедельник, 15.04.2019 16:11
Ёсць у космасе планета
Малюнак Сяргея Волкава
Ля праменнай зоркі,
Што цяплом яе сагрэта,
Дзе світанак золкі.
Дзе блакітам граюць рэкі,
Ззяюць снегам горы.
Дзе лясы шумяць адвеку,
Коцяць хвалі моры.
Дзе бушуюць акіяны
Ці ляжаць у стыні.
Дзе пясчаныя ... Далей
|
Ёсць планета
Фарбы не хапіла…
Пятница, 12.04.2019 09:04
Надзімае важна нос
Вераб’іны альбінос:
— Палюбуйся, паглядзі —
Я не шэры, а бландзін!
Значыць, белы, самы чысты —
Хоць мяне для ўзору выстаў!..
Тут жа шэры шарачок,
Верабейка-мужычок
Адказаў хвальбону:
— Хопіць балабоніць!
Знай: твая нагода
Толькі тым здзівіла,
Што табе ... Далей
|
Я тут жыву (працяг)
Четверг, 11.04.2019 17:52
Займальныя вандроўкі па Беларусі
Мінск — сэрца Беларусі,
сталіца, галоўны горад.
Як жа я зайздрошчу воблакам,
журавам, лебедзям, чайкам —
яны бачаць Мінск з вышыні.
Сонечныя промні ў ім —
праспекты, вуліцы, плошчы.
Блакітны купальскі вянок —
рака Свіслач ды ... Далей
|
Павучок Славік
Четверг, 11.04.2019 11:00
У пакойчыку дзвюх сястрычак, Мілы і Машы, пасяліўся павучок Славік. Ён вельмі ўпадабаў месца каля вакна, за фіранкай. Там светла і ўтульна. І для нікога не заўважна.
Раніцай маці будзіла дзяўчатак.
– Прыгажунькі, ... Далей
|
Браты
Среда, 10.04.2019 06:44
Сакавік красавіку
Падае як брат руку.
Так гаворыць сакавік:
Малюнак Сяргея Волкава
– Спраў маіх – вялікі лік!
Снег з усёй зямлі прыбраў,
Прыступай ты, брат, да спраў.
Адазваўся красавік:
– Працаваць і я прывык,
Вельмі ж рупіць ... Далей
|
Я выпускаю птушак
Вторник, 9.04.2019 20:00
Спяшалася з лесу ў горад і, ад’язджаючы, забыла выпусціць з веранды сінічку. Заляцела ж неяк праз дзірку ў шыбіне!
Вяртаюся дамоў, адмыкаю дзверы ў дом — на верандзе сініца, яшчэ і ... Далей
|
Недзіцячыя задачкі (частка 3)
Понедельник, 8.04.2019 10:30
Прывітанне, мой юны матэматык! Спадзяюся, ты развязаў задачкі з папярэдніх нумароў? Вось і цудоўна! Наперадзе нас чакаюць новыя.
Задача 1
Трое братоў атрымалі ў спадчыну 2 аднолькавыя дамы. Каб ніхто са спадкаемцаў ... Далей
|
Малюнкі з любоўю да жыцця
Пятница, 5.04.2019 10:16
Мастаку Уладзіміру Сцяпанавічу Пашчасцеву сёлета магло б споўніцца 75 гадоў.
Але, на вялікі жаль, майго сябра, калегі, адмысловага мастака цэлы год няма з намі. Ён лёгка мог намаляваць усё, што заўгодна — ... Далей
|
Вясновыя напевы
Четверг, 4.04.2019 19:30
Цяпло растопіць путы
Павевамі вясны.
Яшчэ пануе люты,
Ды ўжо канец зімы.
Сцякаюць ручаінай
Апошнія снягі,
Вясна ідзе Краінай
У край мой дарагі.
Хай спраўдзяцца надзеі
На шчасце, на ўраджай!
Вясновыя напевы
Прыйшлі ў родны край.
Жыццё ідзе па крузе,
Праменне сонца льецца.
Прачніся, ... Далей
|
Вершы Уладзіміра Мазго
Среда, 3.04.2019 15:05
ВЯСНА
Цяплеюць сонца промні —
І растаюць ільды.
Вясна пяе ў шпакоўні
На розныя лады.
Лясы і пералескі
Святочна расцвілі:
Сагрэлі нас пралескі
Усмешкамі зямлі.
ФАНТАЗІЯ
— Ля Зэльвы
Пасвяцца ільвы.
Напэўна,
Бачылі іх вы?
— Жывуць за Слонімам
Сланы,
Такія слаўныя
Яны…
— Тут Афрыка
Ці Азія?..
— Багатая ... Далей
|
Завушніцы для бярозкі
Вторник, 2.04.2019 13:40
Пасля доўгай суровай зімы нарэшце прыйшла вясна. У белай сукенцы і вяночку яна абыходзіла свае ўладанні. І ўсё, да чаго яна дакраналася, ажывала. Блакітам свяціліся нябёсы. Весела спявалі птушачкі. Цёплы ... Далей
|
Краіна вялікіх магчымасцей
Понедельник, 1.04.2019 09:31
Мая Беларусь у 2030 годзе
Наша краіна мае сваю нацыянальную культуру, у яе шматвяковай гісторыі крыюцца вялікія магчымасці.
Я лічу, што ў 2030 годзе навукоўцы знойдуць лекі ад многіх хвароб, якія зараз ... Далей
|