Четверг, 4.07.2019 19:24
Нібыта засланкай,
Бабахнуў
Над лесам гром —
І родны край,
Дажджом абмыты,
Зноўку пахне,
Як свежы каравай.
Пярэстым ручніком
Накрыты,
Дыміцца,
Робіцца смачней.
І неба свеціцца
Блакітам
Матуліных вачэй.
Уладзімір Скарынкін ... Далей
|
Пасля дажджу
Вожыкі. Гісторыя трэцяя
Среда, 3.07.2019 14:11
Клубочкі
Аднаго вечара мама Агнія добрую гадзіна спрабавала пакласці сыночка спаць, але ніяк не магла даць рады.
— Не х-х-хачу!
— А чаго ты хочаш?
— Хачу, хачу, хачу на месяц! Ён не спіць ... Далей
|
Дзеці суп варылі
Вторник, 2.07.2019 10:02
Дзеці суп варылі.
— Будзе добры, — гаварылі, —
От жа будзе
Смачны суп:
У гаршчок насыплем круп,
Пакладзём яшчэ гароху,
Рэдзькі болей,
Морквы — троху,
Бручкі, хрэну-пекуну,
Дольку часнаку адну,
Перцу горкага — дзве лыжкі,
Ну і солі — тры ... Далей
|
Вершы на памяць
Понедельник, 1.07.2019 11:53
Сунічкі
Каля поўнае крынічкі
Пахаваліся сунічкі
Пад сцяблінкі і лісты
I за ельнічак густы.
З раніцы да ночкі
Бомкаюць званочкі,
Галасочкам тонкім
Клічуць іх рамонкі.
Сяргей Грахоўскі
Бярозы, сосны, верасы
Бярозы, сосны, верасы,
Вятрам і сонцу даспадобы, —
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы роднае ... Далей
|
Паважай сяброў
Пятница, 28.06.2019 20:15
Сапраўдная казка
Лес быў несапраўдны. Маленькія цацачныя дрэвы былі пластмасавыя. І звяры былі несапраўдныя і маленькія: драўляны тыгр, жалезны воўк, пластмасавы слон. Хлопчыку па імені Кастусь зусім не хацелася гуляць са ... Далей
|
Беларусь спартыўная!
Пятница, 28.06.2019 07:46
Мая Беларусь у 2030 годзе
Чэрвень. 2030 год. Рэспубліка Беларусь. Я – студэнт універсітэта фізічнай культуры. Горад Мінск. Стадыён “Дынама”. Тут праходзіць цырымонія адкрыцця Чэмпіянату свету па футболу 2030 года.
Беларусь упершыню за ўсю сваю ... Далей
|
Моркаўкай аб’еўся
Четверг, 27.06.2019 09:23
У чырвоны колер
Малюнак Алены Велянцэвіч
Зайца
Маляваў
Ігнатка.
— Зай чырвоны
Не бывае, —
Супярэчыць
Натка.
Хлопчык глянуў
На сястру
I крыху
Сумеўся,
Ды знайшоўся:
— Гэты зай
Моркаўкай аб’еўся.
Авяр’ян Дзеружынскі ... Далей
|
Кропля
Среда, 26.06.2019 10:24
Хуценька, хутка дожджык пральецца.
Хмара вісіць — дакрануцца рукамі.
Ліпа духмяная як страпянецца!
Быццам дзіця, што пабачыла маму.
Вось яна, першая кропля, упала,
І заіскрылася ўсё, што навокал.
Яркая, быццам брыльянт, зайграла,
Радуе сэрца, радуе вока.
Сетка дажджу ... Далей
|
Крылатая радасць
Вторник, 25.06.2019 07:21
САЛАВЕЙ
Яшчэ не падаюць на дол
Фота Сяргея Зуёнка
Пялёсткі адцвітаць,
Вясна і ў сэрцы, і наўкол,
І ён у садзе навасёл, —
Як тут не заспяваць!..
ГАРЭЗА
А хто гэта, а хто там
Сваволіцца з чаротам?
То затрашчыць ... Далей
|
Вершы Марыі Вяйцяхоўскай
Понедельник, 24.06.2019 14:16
Пеўнік і сабака
Выхваляўся пеўнік важна:
— Я адзіны прынц адважны!
Тут вільнуў хвастом сабака:
— Ах, малы ты небарака!
Каб цябе не вартаваў,
У лапы ліскі ты б папаў.
Курка і качаняткі
Пасля дожджыка ля хаты
Убачылі качаняты
Лужыну ... Далей
|
Мой край
Пятница, 21.06.2019 14:07
Куды ні глянь — лясы шумяць,
Малюнак Віталя Дударэнкі
цвіце за полем гай,
а поле — вокам не абняць.
I гэта ўсё — мой край.
Пшаніца, жыта на палях,
усюды ураджай,
стагі, як горы, на лугах.
I ... Далей
|
Вершы Аксаны Спрынчан
Четверг, 20.06.2019 09:54
Беларускае неба
А над Высокім — высокае неба.
А над Глыбокім — глыбокае неба.
Я вышыні й глыбіні не баюся.
Неба такое ва ўсёй Беларусі!
Добра там марам высокім-высокім!
Добра тут думкам глыбокім-глыбокім.
Сёмуха
Кляновае лісце на хаце
Святлом ... Далей
|