Вторник, 23.07.2019 09:11
Казка-забаўлянка пра літары
Мама Малпа малола муку. Малпяняты Мікі і Мукі памагалі. Мікі — мукамол. Мукі — мукасей.
Мала-памалу змалолі мяшок мукі.
У Мікі — мазалі, мармыча:
— Мука малоць муку.
Малпяня Мукі тармосіць маму:
— Мама, ... Далей
|
Як малпы згубілі М
Хвілінкі-весялінкі
Понедельник, 22.07.2019 16:03
Спартыўныя загадкі
Мы плывём па рэчцы шпарка,
Мы вяслуем на…
Стужкі, абручы і мячыкі —
Гэта цацкі для
Вышэй за неба скокнуць рады
На батутах
У кошык забівае гол,
Хлапец гуляе ў
Дзед Бялын
Адказы: байдарках, гімнастыкі, акрабаты, баскетбол. ... Далей
|
Які ты, кот?
Пятница, 19.07.2019 07:58
— А чаму ты чорны, кот?
— Лазіў ноччу ў дымаход.
— А чаму ты пабялеў?
— З гладыша смятану еў.
— А чаму ты шэрым стаў?
— У пяску Барбос качаў.
— Дык які ты?
— ... Далей
|
Я тут жыву (працяг)
Четверг, 18.07.2019 12:49
Займальныя вандроўкі па Беларусі
Прыпяць — старажытная водная дарога.
Край лясоў, балот, лугоў, запаведнікаў.
Гэта рака — палескі скарб,
наша гісторыя, дзіва, багацце.
Як кравяносны сасуд,
яна дорыць усяму Палессю
сваю нястомную энергію.
Па яе спакойных хвалях
бясконцым ланцугом ... Далей
|
Вершы Ніны Кісялёвай
Среда, 17.07.2019 19:41
Камячок
Ф’ю-фі-фі! Ф’ю-фі-фі! —
Свішчуць спрытныя шпакі.
Надзімаюць шчочкі,
Падобны на чаўночкі.
Я пачула той свісток,
Аж разявіла раток,
Думала — музыка
Па скрыпцы водзіць смыкам.
Падышла бліжэй да грушы,
Навастрыла свае вушы,
Бачу — скача камячок
Са шпакоўні на сучок.
Матыў
Ціў-ціў-ціў! Ціў-ціў-ціў! ... Далей
|
Глушэц
Вторник, 16.07.2019 17:36
Кажуць, што глушэц глухі.
Верыць не хачу я!
Пад нагой сучок сухі
Хрусне — ён пачуе.
Толькі ёсць адзін закон
У натуры гнуткай:
Як на ток выходзіць ён,
Робіцца нячуткі.
Як прачнецца ў ім баец
Ды як затакуе —
Вось ... Далей
|
Кій
Понедельник, 15.07.2019 21:00
Казка-забаўлянка пра літары
У алфавіце І служыла злучнікам. Злучала літары. Складвала з іх словы.
Аднойчы А, І, Б, сядзелі на коміне. Ды раптам А ўпала, Б прапала. Засталася І. Сумна стала, пайшла ... Далей
|
Што душа мае, тым і прымае
Пятница, 12.07.2019 06:16
Запрасіла аднаго разу Ліса Янотаў у госці. Накрыла шыкоўны стол:
курачка смажаная, курачка грыль, курачка з грыбным соусам, качка запечана з яблыкамі, гусачка фаршыраваная. Добра, што Ліс быў спрытны паляўнік на ... Далей
|
Маленькі галкіпер
Четверг, 11.07.2019 11:56
Свісток арбітра — зноў гульня.
Малюнак Анастасіі Смародзіны
На полі звонкі мяч.
А на трыбуне хлапчаня
Хвалюецца, хоць плач.
Яму б на поле! Ля варот
Хоць крыху пастаяць.
Адкрыў шырока хлопчык рот,
Мячы можна ўкідаць.
Галкіпер ён, хоць ... Далей
|
Кнігі як хлеб
Среда, 10.07.2019 20:47
“Адвеку хлеб, —
мяне вучыла мама, —
патрэба ўсіх патрэб”.
Аднак і кнігі для людзей таксама —
Надзённы хлеб.
Дзе б ні жылі —
ці ў вёсцы, ці ў сталіцы —
Без кніг не можам мы…
Нібы буханкі ... Далей
|
Справімся без супергерояў!
Вторник, 9.07.2019 07:38
Мая Беларусь
Як сябе памятаю, я быў упэўнены, што свет трымаецца на супергероях. Уяўляў сабе магутных асілкаў, якія з дапамогай звышсілаў ратуюць планету і чалавецтва. А што я? Я ж не ... Далей
|
Вершы юных талентаў Мядзельшчыны
Понедельник, 8.07.2019 16:30
Анастасія Вербіловіч
На маёй Радзіме
Ярка свеціць сонца,
Самы цёплы ветрык
У маёй старонцы.
І сады духмяныя,
Песні птушак звонкія,
Вельмі закаханая
Я ў сваю старонку!
Юлія Курцэвіч
Матуля
Сонечным летам,
Зімой і вясною
Шчырае сэрца матулі
Са мною.
Цёплыя рукі матулі,
Як промні,
Я назаўсёды з ... Далей
|