Воскресенье, 20.02.2011 10:19
Эдуардас Селялёніс
Сям’я
Нёман з крыніц
Беларусі спяшае,
З ніў беларускіх
Віецца Вілля.
Далі зялёныя
Ім адчыняе
Братняй Літвы
Маладая зямля.
Разам ішлі мы
Змагацца за волю,
Разам мы край
Адбудоўвалі свой.
Дружна жывём мы –
Агульная доля,
Неба агульнае
Над галавой.
Сонца прыходзіць
Да нас з Беларусі,
З Балтыкі вецер
Ляціць ... Далей
|
Эдуардас Селялёніс «Сям’я»
Творчасць Вольгі Літвіновіч і Валянціна Лукшы
Пятница, 18.02.2011 21:51
Вольга Літвіновіч
Чыстагаворка
Цягнічок-цягнічок,
Шпаркі твой рухавічок!
Прачынанка
Сынку-сыночак,
Ільняны чубочак,
Пасварыся з сонікам,
Павітайся з сонейкам,
Бо ўжо пеўнік праспяваў,
Каб ты хуценька ўставаў.
З чыстае крыніцы,
Прынясу вадзіцы.
Ты памыйся, прыбярыся,
Малачка са мной напіся –
І бяжы сяброў гукаць,
Прачынанку ім спяваць.
Вучуся
Стукі-грукі, стукі-грукі,
Я вучуся ... Далей
|
Вершы да свята
Пятница, 18.02.2011 21:27
Анатоль ЗЭКАЎ
МУЖЧЫНСКАЕ СВЯТА
І дарослыя, і дзеці
Віншаванням сёння рады,
Бо ў дзень гэты, дваццаць трэці,
Люты ўсім прыносіць свята.
Бераглі спакой Айчыны
І дзядуля мой, і тата.
Я таксама ўжо мужчына,
Хоць гадкоў і малавата.
Дзеда з ... Далей
|
На варце Айчыны
Пятница, 18.02.2011 20:13
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Не забудзьце павіншаваць са святам сваіх дзядуляў і татаў, а магчыма, і старэйшых братоў, калі яны служылі ў войску. Абараняць Радзіму – справа ... Далей
|
Вецер і Сняжынка
Пятница, 18.02.2011 20:02
Свавольнік Вецер аднойчы засумаваў і крыкнуў:
– Эй, хто хоча са мной сябраваць?!
– Я хачу, ‑ пачуўся ціхі голас...
– Хто ты? Я не бачу цябе.
– Гэта я, Сняжынка. Давай разам палятаем.
– Малайчына! ... Далей
|
Пачастунак
Пятница, 18.02.2011 18:41
Сустрэліся неяк зімой сініца і снягір і пачалі разам думаць, дзе б гэта ім падсілкавацца. Сініца кажа:
– Ляцім, снягір, у вёску! Там дзеці ладзяць кармушкі для птушак.
А снягір ёй адказвае:
– ... Далей
|
Паспрабуйце перакласці
Пятница, 18.02.2011 18:31
На свеце існуе шмат краін. Жыхары кожнай з іх гавораць на сваёй мове. А што рабіць, калі захочаце ведаць, як гучыць і пішацца слова на іншай мове? Перакласці на рускую ... Далей
|
Вершыкі пра зіму
Пятница, 18.02.2011 18:28
Сняжынка
Закружылася сняжынка,
Нібы белая пушынка.
Ціха ўніз яна зляцела,
Матыльком на снег прысела.
Алеся Палаўко
г. Мінск, гімназія № 4
Зімой
Цудоўна зімой на двары!
Ніхто не сумуе адзін.
Чырванагрудыя снегіры
Сядзяць на галінках рабін.
На сонцы ружовіцца снег.
Мароз ад зары ... Далей
|
Вавёрчына гора
Пятница, 18.02.2011 18:10
Забалелі ў вавёрачкі зубкі –
Не можа раскусіць арэхавай шкарлупкі.
Плача Вера-вавёрачка:
– Ой, гора маё,
Горачка...
Сабралася ўся вавёрчына радня.
Думаюць, гадаюць усю ноч да дня:
Як тут быць,
Што рабіць?
Прыкладаюць дочкі
Мамачцы прымочкі.
Грэюць унучкі
Бабульцы анучкі.
Яшчэ болей баляць ... Далей
|
Казкі дзеда Васіля
Пятница, 18.02.2011 17:58
У маленстве ён, вясковы хлапчук, зайздросціў начлежнікам.
У гаспадарцы не было каня, і ён не мог разам з усімі паехаць за вёску, на далёкі прылесны луг – пасядзець каля зыркага вогнішча, ... Далей
|
Беларускія краявіды
Пятница, 18.02.2011 17:52
Беларускія краявіды
Беларускія
Краявіды...
Перазвоны
Азёр і бароў,
Над палеткамі
Бульбы і жыта –
Песня
Велічных курганоў.
Гэта наша
Зямля дарагая,
Гэта нашы
Лугі і палі,
Над якімі
Спрадвеку лунае
Бусел –
Сімвал
Бяссмерця
Зямлі.
Анатоль Грачанікаў
Мір і шчасце
Мір і шчасце нам з табою
Даў не з казкі чараўнік.
Родны край ... Далей
|
Нечаканая знаходка
Пятница, 18.02.2011 17:47
Вераніка вярталася са школы адна. Ішла праз школьны стадыён, скарачаючы сабе шлях. Раптам заўважыла ўтаптаную ў гразь паперку. Прыгледзелася, дзесяць тысяч рублёў.
Дзяўчынка ўзрадавалася, падняла грошы. Вырашыла, дома памые і прасушыць. ... Далей
|