Четверг, 9.01.2020 08:47
Фарбы
Узялі мы фарбы ў рукі
Без прымусу, без прынукі
Каб было ўсім весялей,
Яркай фарбай свет сагрэй!
Гэта праўда! І няма чаго хаваць
Дзеці любяць, вельмі любяць маляваць!
Вось блінок пячэ вам цётка,
Побач мышку ловіць котка.
Ды ... Далей
|
Э. Успенскі: «Узялі мы фарбы ў рукі…»
Закіпела хутка праца…
Среда, 8.01.2020 16:37
Малюнак Сяргея Волкава
Снег ішоў і ноч, і ранак,
Двор засыпаў, нават ганак.
Сцежкі замяло ля хаты,
Працы вельмі тут багата.
Выйшаў тата, снег кідае,
Гурбы хутка разграбае.
Тут Міхаська шпацыруе
– Дай, табе дапамагу я.
За рыдлёўку ён ... Далей
|
Азбука “Вясёлы аўтобус”
Понедельник, 6.01.2020 14:00
Елка ў колеры адным,
Ён вядомы нам усім:
І зімой яна і летам
У зялёнае адзета.
А калі сняжок ляціць –
Ў шубцы беленькай стаіць.
Заяц вушы навастрыў,
Скок – і след яго прастыў.
Ведае ўсе дарогі,
І яго ратуюць ногі.
Спрытна ... Далей
|
Лятаць не шкодна
Пятница, 3.01.2020 13:17
На самым звычайным двары жылі самыя звычайныя жывёлы. Нарадзілася там курачка Зося. З дзяцінства яе цягнула на вандраванні. Гэта не падабалася галоўнаму пеўню Язэпу, які назіраў за парадкам у куратніку. ... Далей
|
Вершы на памяць для самых маленькіх
Вторник, 31.12.2019 13:02
Цётка Зося сваім дзеткам
Вяжа цёплыя шкарпэткі,
Рукавічкі, шапку, шалік,
Каб марозы не пужалі.
Наталля Сацута
Сонейка па небе
пракацілася
і за лес далёкі
апусцілася.
А зямля салодка
пацягнулася.
Аж да ранку ў ночку
захінулася.
Зоркі ў неба выйшлі
пакрысе...
Месяц іх,
як пастушок, пасе.
Генадзь Аўласенка
Зіхатлівыя ... Далей
|
Беларуская прырода
Понедельник, 30.12.2019 12:58
Беларуская прырода –
Лес, азёры, шумны гай.
Беларуская прырода –
Сонца, рэчка, небакрай.
Векавечныя дубы
І рамонкі ў полі жоўтым.
І вялікія сады,
Жаўрукі ў небе лагодным.
Нашу любую прыроду,
Нашы скарбы беражы.
З Беларусі ўсе мы родам,
Запрашаем ад душы!
Раман ... Далей
|
Фокус
Пятница, 27.12.2019 18:11
Казкі-забаўлянкі пра літары
У і Ф — суседзі. Доўга спрачаліся: хто з іх галоўны ў азбуцы?
У ўсё ўказвала:
— Уладарка азбукі я — уважлівая, увішная, удачлівая, удумлівая, узнёслая, умелая…
Ф фанабэрыста фыркала:
— Фу, ... Далей
|
На катку
Четверг, 26.12.2019 16:01
Я прачнуўся вельмі рана.
Учора мне сказала мама:
“Пойдзем заўтра на каток,
падрыхтуй канькі, сынок!”
Тата, мама, брат і я –
вельмі дружная сям’я.
На катку каталіся,
падалі, смяяліся.
Весела было да слёз!
З намі быў і Дзед Мароз!
Падарункі ... Далей
|
Вожыкі. Гісторыя шостая. Каляды
Среда, 25.12.2019 11:54
На каляды Стэфан з бацькамі пайшлі ў госці да бабулі з дзядулем. Бабуля Вожычыха частавала гасцей гарбатай са смачным журавінавым пірагом. Надышоў вечар. Тата Рыгор сказаў:
– Час ісці дамоў, Стэфан. ... Далей
|
Дзед-госць
Вторник, 24.12.2019 10:00
Ходзіць дзед белабароды
Малюнак Наталлі Таўсталес
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.
Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.
Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць ... Далей
|
Цуд пад Новы год
Понедельник, 23.12.2019 13:33
Вось і закончылася дажджлівая восень. Пакрыху зацерусіў зямлю сняжок. Віця, яго сястра і Аленка з суседняга пад’езда вельмі радаваліся снежным гурбам. Усе рыхтаваліся да Новага году, у кватэры запахла свежай ... Далей
|