Вторник, 30.08.2011 10:58
Чамадан
Самы-самы важны пан
У дарозе – чамадан.
Ён не кіне вас нідзе.
Нават бачыў я не раз,
Як ён цягне і вядзе
За руку гаспадара.
Што паложаць, цягне ён:
Татаў плашч і парасон,
Брытву і адэкалон,
Ды і шмат ... Далей
|
Чамадан
Вершы Віктара Гардзея
Вторник, 30.08.2011 10:54
Малочны туман
Вербалозы і ракіты
Зелянеюць над вадой.
У нізках туман разліты –
Белы, быццам сырадой.
Малако туманных раніц
Сонца п’е каля ракі,
І таму ў яго румянец
Не сыходзіць са шчакі.
Страказа
Ля ракі крушына і лаза.
З лісціка ўзляцела ... Далей
|
Спеўны ганцавіцкі край
Вторник, 30.08.2011 10:45
Спеўны ганцавіцкі край
Штогод, у першую нядзелю восені, у нашай краіне ўрачыста адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Сёлета свята прыпадае на 4 верасня. Яно пройдзе на Брэстчыне, у Ганцавічах. Горад гэты малады. ... Далей
|
Колькі ж колераў у лета?
Вторник, 30.08.2011 10:41
Колеры лета
У вясёлкі колер лета!
Ну а ў лета – колер кветак,
Колер возера і рэчкі,
Колер вераску і грэчкі,
І малінавай дзялянкі,
І бруснічнае палянкі,
І чароту,
І чабору,
І зялёны колер бору,
Колер пожні,
Колер сцежкі,
Колер першай сыраежкі,
І ... Далей
|
У школу
Понедельник, 29.08.2011 08:44
Ад чаго сягоння ноччу
Ўскочыў ён дзесяты раз?
А таму, што ён сягоння
Паступае ў першы клас.
Ён цяпер не проста хлопчык –
Навічок Пятрок цяпер,
У яго на новай куртцы
Адкладны блішчыць каўнер.
Ён прачнуўся сярод ночы,
І ... Далей
|
Тры кацяняткі (дыяфільм)
Вторник, 23.08.2011 13:54
Тры кацяняткі – чорны, шэры ды белы…
убачылі мыш…
…і рынуліся за ёй!
Мыш скокнула ў бляшанку з мукой.
Кацяняты – утропы. Мыш уцякла.
А з бляшанкі вылезлі тры белыя кацяняці.
Тры белыя кацяняткі ўбачылі на ... Далей
|
Крыжаванка: Легенды і міфы Беларусі
Суббота, 20.08.2011 10:22
Прапануем вашай увазе крыжаванку ад Лявона Целеша з Дзяржынску, прысвечаную легендам і міфам Беларусі. Паспрабуйце спачатку разгадаць самі – потым прапануйце дзіцяці ;) А яшчэ лепш – займіцеся гэтым разам, ... Далей
|
Дзяцел, лісіца і варона (народная казка)
Суббота, 20.08.2011 10:04
Выдзеўб дзяцел у васіне дуплё, збудаваў гняздо і вывеў дзетак — траіх дзятлянятак.
Растуць малыя, а дзяцел цешыцца:
«Выгадую, – думае, – дзяцей — на старасьць падмога будзе…»
Ды недарэмна кажуць:
«Хто б дзятла ... Далей
|
Хлус (японская казка)
Суббота, 20.08.2011 10:01
У горадзе Асака жыў хлус. Ён заўсёды хлусіў, і ўсе пра гэта ведалі. Таму ніхто яму не верыў.
Вось аднойчы пайшоў ён у горы. А калі вярнуўся, то й кажа суседцы:
- ... Далей
|
Дзядзька і ніткі
Пятница, 19.08.2011 21:51
Прачнуўся на печы, дзе мы з братам Паўлам спалі, ад незвычайнага шуму ў хаце. Устрывожана гаманілі жанчыны: бабуля, мая маці, цёткі.
- А Божачка! Гэта ж вядзьмарства! Гэта тая цыганка, што ... Далей
|
Не крадзі
Четверг, 18.08.2011 17:31
Прачнуўся і пачуў узбуджаныя галасы жанчын. Зноў здарылася штосьці незвычайнае? Што? Звесіўся з печы з-за коміна, каб лепш пачуць. Расказвала цётка Наталля. Ажно захліпалася ад хвалявання. Яна шапялявіла і, калі ... Далей
|