Суббота, 3.09.2011 12:12
Каля нашага сяла
Белым грэчка зацвіла.
Белы лебедзь сеў на стаў –
Белым свет сягоння стаў.
Пахне мёдам у садку,
Сырадоем – у збанку.
– Бо навокал, – кажа дзед, –
Белы і салодкі свет.
Пятро Асадчук
Пераклала Валянціна ... Далей
|
Белы свет
Адгадайце загадку
Суббота, 3.09.2011 07:05
Каля мяне,
Каб я ўгару падняўся,
Пад’ёмны кран
З людзьмі
Штодня ўвіхаўся.
Я з іхняй ласкі
Да нябёс,
Нібы асілак той,
За год падрос.
Як сонца, ззяю
І ўначы, і днём.
Хто я такі?
Я – новы …
Мікола Чарняўскі ... Далей
|
Аблятаў журавель
Пятница, 2.09.2011 20:30
Аблятаў журавель
Мораў сто, сто зямель,
Аблятаў, абхадзіў,
Свае крылы натрудзіў.
Мы спыталі ў жураўля:
– Дзе найлепшая зямля? –
Журавель нам у адказ:
Няма лепшай, як у нас!
Платон Варанько
Пераклаў Анатоль Вялюгін ... Далей
|
Стварыце новыя словы
Пятница, 2.09.2011 12:30
З аднаго слова выберыце літары, каб атрымаліся іншыя словы – са сваім значэннем. Напрыклад, са слова “вартаўнік” можна атрымаць новыя: вар, тавар, кава, кіт, нара…
Прапануем наступныя словы: птушыны, сонечны, сабака, ... Далей
|
Заячае сала
Пятница, 2.09.2011 09:46
Украінская народная казка
Заячае сала
Сабраўся пан у далёкую дарогу. Сеў у вазок, узяў з сабой фурмана і паехаў. Едуць яны, едуць, а на дарозе – ні шынка, ні хаты, ... Далей
|
Дасціпны коцік
Пятница, 2.09.2011 08:30
Коцік скача:
– Мяў-мяў-мяў!
Я тваю вяндлінку ўзяў,
Бо люблю прысмакі.
– З’еў? – пытаю.
– Не скажу.
– Ой, глядзі, бо пакажу,
Дзе зімуюць ракі!
Сумна – ляж і паляжы
На канапе ў цішы.
– Добра!
Толькі пакажы,
Дзе зімуюць мышы. ... Далей
|
Вершы Яўгена Міклашэўскага
Четверг, 1.09.2011 10:36
Дождж прайшоў
Дзве дзяўчынкі ў акенца глядзелі:
Ах, як шыбкі на ім запацелі!
Ды па шкле ўжо збягалі дажджынкі
І на ім пакідалі сцяжынкі.
Дожджык з даху сцякаў ручайкамі
І збіраўся пад вокнамі ў яме.
– І ... Далей
|
Разгадайце прымаўку
Четверг, 1.09.2011 09:56
Бабуліна прымаўка
Добра спалучаецца з летам прымаўка: зялёная вуліца. Сапраўды, што можа быць прыгажэй у вёсцы, у бабулі, чым зеляніна: сад, ліпы, бярозкі. Але ж прымаўка мае не толькі прамое значэнне. ... Далей
|
Яблычнае зярнятка
Четверг, 1.09.2011 09:51
Яблычнае зярнятка
На яблычны Спас у адну кватэру пазванілі. Гаспадары, убачыўшы бабулю з працягнутай рукой, тут жа зачынілі дзверы. Яны і сваю маці справадзілі ў дом для старых, бо ім цесна ... Далей
|
Пазнаёмiмся з палявіком, лесавіком i вадзяніком
Среда, 31.08.2011 11:50
Ніхто іх не бачыў. Жывуць яны ў старадаўніх павер’ях ды ў чарадзейных казках. Але гэта такія адметныя і непаўторныя вобразы, што без іх немагчыма ўявіць зямное жыццё нашых продкаў.
Палявік – ... Далей
|
Лясное возера
Среда, 31.08.2011 11:40
Цёплае, прыветнае
Возера летняе,
Чыстая вадзіца,
Хочацца напіцца.
Сонцам налілося,
Высока ўзнялося.
У спякотны поўдзень
Лось сюды прыходзіць,
Мы не забываем,
Тут адпачываем.
А каб не змялела
Возера лясное,
Поўняць яго хмаркі
Вадой дажджавою.
Яўген Крупенька ... Далей
|