Среда, 23.05.2018 09:26
Мяне бацька вучыў араць, касіць.
Мама вучыла штаны акуратна насіць.
Зіма вучыла берагчы нос у мароз.
Дуб вучыў не баяцца маланкі.
Певень вучыў прачынацца ранкам.
З неба жаўрук шчабятаў,
каб я прыгажосць прыкмячаў.
Ветрык нашэптваў на вуха,
каб ... Далей
|
Працяг аповесці-споведзі “Мая Беларусь”
Радасць
Среда, 25.04.2018 12:20
У госці прыехала бабуля. Рыгорка гуляе з ёю. Асабліва радуецца, калі яна бярэцца за акуляры і кніжку.
Рыгорка любіць слухаць казкі. Ловіць кожнае слова. А калі бабуля прыпыняецца, каб паправіць акуляры, ... Далей
|
Працяг аповесці-споведзі «Мая Беларусь»
Пятница, 23.03.2018 10:57
Мая Беларусь!
Малюнак Віталя Дударэнкі
У полымі другой Сусветнай вайны
зруйнаваны твае дзвесце гарадоў
і тысяча дзвесце вёсак.
Кожны чацвёры жыхар загінуў.
“Ніколі не забудзем”,
“Я помню ўсё” –
дзве кнігі ўспамінаў дзяцей вайны.
Іх чытаць трэба Душой.
А ... Далей
|
Працяг аповесці-споведзі «Мая Беларусь»
Четверг, 1.03.2018 13:10
Дабрыня Беларусаў –
прыкмета генная, спадчынная.
З роду ў род перадаецца,
як самы каштоўны набытак.
Беларус спачатку пачастуе госця,
а пасля пачне распытваць.
Беларус сваю сям’ю ўшчэміць,
а з суседам падзеліцца апошнім.
Некалі Рыгор Шырма,
збіральнік народных песен,
кіраўнік беларускай ... Далей
|
Церамок
Понедельник, 19.02.2018 13:03
Малюнак Наталлі Таўсталес
Хведар і Цімох – цесляры. З літар Ц і Х зрабілі хатку: Ц – сцены, Х – дах. Вось і цудоўная хатка-церамок. Усе цацкі захацелі гуляць з ... Далей
|
Працяг аповесці-споведзі «Мая Беларусь»
Среда, 31.01.2018 11:47
Мая Беларусь –
на скрыжаванні вятроў і дарог.
Нашы суседзі –
Расія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча.
Суседзяў не выбіраюць,
з імі мусім жыць і сябраваць.
Суполкі беларусаў ёсць
ва ўсіх памежных краінах,
роўна, як іхнія ў нас.
І можна ... Далей
|
Працяг аповесці-споведзі «Мая Беларусь»
Четверг, 11.01.2018 10:54
Беларусы маюць цара звяроў –
белавежскага зубра.
Буры, грывасты, рагаты, з барадой.
Спакойны, памяркоўны,
але яго не чапай, не злуй.
І ён цябе не кране.
Толькі пільна паўзіраецца
і пойдзе сваёй дарогай.
А за ім чарада
грываста-бурых родзічаў,
буйных і ... Далей
|
Дурны Кашаль
Понедельник, 18.12.2017 07:44
Апавяданне пра сябраванне
Аднойчы да Антоніка-Поніка завітаў дзіўны дзівак. Быў ён нябачны, а гаварыў чалавечым голасам.
Як гэта здарылася?
Малюнак Юліі Давыдавай
Сядзеў Антонік ля расчыненага акна і маляваў горад, у якім жыве. ... Далей
|
Мая Беларусь (працяг)
Пятница, 8.12.2017 07:08
Аповесць-споведзь
***
Малюнак Віталя Дударэнкі
У Беларусі – звыш трыццаці тысяч рэк.
Іх блакітныя дарогі
доўжацца на сотню тысяч кіламетраў.
У кожнай ракі і рэчачкі –
свае выток і вусце.
Свае прытокі і плёсы.
А ўсе разам яны ... Далей
|
Мая Беларусь (працяг)
Понедельник, 13.11.2017 11:32
Аповесць-споведзь
***
Хатынь – мой пякучы боль.
Малюнак Віталя Дударэнкі
Іголкамі колюць яго званы.
Адкрываю калітачку,
пячны комін-бабыль
вітае трывожным звонам:
дзінь-дзілінь-дзінь!
Моўчкі плачу:
“ Божа! Тут жыла сям’я каваля.
Яго, жонку, іх дзяцей
карнікі спалілі ў хляве…”
Тым жудасным днём вайны
ў ... Далей
|
Маша-грыбніца
Среда, 25.10.2017 09:02
Было гэта восенню.
Маша і дзед вярталіся з лесу.
Маша вясёлая. Першы раз у жыцці збірала грыбы. Дзед даверыў ёй ножык, і яна сама зразала сыраежкі, падбярозавікі, клала іх у
Малюнак Анастасіі ... Далей
|
Маша і дзед
Четверг, 19.10.2017 12:27
Маша і дзед – верныя сябры. Дзеду падабаецца, што Маша давярае яму свае сакрэты. Расказвае смешныя гісторыі, якія здараюцца ў іхнім дзіцячым садзе. Спявае дзеду новыя песні, танцуе з ім.
А ... Далей
|